Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцныя маразы могуць адсунуць эпідэмію грыпу


Радыё Свабода Мэдыкі сьцьвярджаюць, што для распаўсюду вірусаў цяпер неспрыяльны час, таму эпідэмію грыпу чакаюць пазьней, чым прагназавалася. Агульная ж колькасьць прастуджаных і хворых за гэтыя дні істотна не зьмянілася.

У Менску эпідэмію грыпу чакаюць цяпер не раней, чым у пачатку лютага, раней лічылі, што яна можа распачацца ў канцы студзеня. Як паведаміла загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка, за мінулы тыдзень у сталіцы захварэла амаль 16 тысячаў чалавек – гэта крыху болей, чым тыдні два таму. Аднак цяпер, калі нават удзень мароз да мінус 20 градусаў, росту колькасьці хворых на грып і вострыя вірусныя інфэкцыі чакаць ня варта. Вірусы такое надвор’е ня любяць, цьвердзіць спадарыня Фісенка.

(Фісенка: ) “Яне не баяцца нізкай тэмпэратуры, а сьвежага паветру й сонечнага выпраменьваньня яны ўсё адно пабайваюцца. І потым людзі неяк меней пачынаюць камунікаваць міжсобку, бо халодна, і лішні раз ня хочацца выходзіць на вуліцу. Зьніжаецца актыўнасьць дзейнасьці, і за кошт гэтага таксама вялікага распаўсюду інфэкцыі няма.

Але разам з тым Алена Фісенка кажа, што людзі могуць папросту прастуджацца ад пераахалоджваньня, таму хворых на гаймарыты, бранхіты і запаленьні лёгкіх можа крыху паболець.

Супрацоўнікі менскіх паліклінік для дарослых пакуль не заўважылі, каб цягам гэтых дзён пацыентаў паболела.

(Спадарыня: ) “На дом візытаў болей ня стала пакуль. Я пра гэта магу сказаць, бо сяджу тут і візыты на дом запісваю”.

(Іншая спадарыня: ) “Сёньня крыху меней. Хоць візытаў аднолькава, як ад лекара залежыць. Тэмпэратурныя ёсьць, але няшмат”.

У дзіцячай паліклініцы №2 таксама паведамляюць, што хворых болей ня стала, учора дзяцей на прыёме было нават меней: бацькі баяцца лішні раз выводзіць іх з хаты з-за маразоў.

(Спадарыня: ) “Пакуль яшчэ не заўважылі, каб павялічылася. Ну вось захварэлых: першасна я гляджу – 17-га 125 чалавек, а ўчора 67.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG