Дагэтуль у Польшчы ніякі дазвол ня быў патрэбны на вулічныя акцыі, у якіх бралі ўдзел ня больш за 15 чалавек. У іншых выпадках трэба было атрымаць згоду – інфармаваць улады, запаўняць адпаведныя паперы і калі патрэбна, узгадняць маршрут руху калёны дэманстрантаў.
Канстытуцыйны суд Польшчы пастанавіў, што права на свабоду сходаў усім грамадзянам гарантуе Канстытуцыя і нельга, каб гэтае права мог абмяжоўваць чыноўнік любога ўзроўню.
Таму цяпер будзе дастаткова толькі паведаміць адпаведным уладам пра намер наладзіць масавую акцыю. Віталь Лоцманаў са Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, які арганізоўваў дзесяткі вулічных акцыяў, кажа, што цяпер гэта рабіць будзе яшчэ прасьцей:
(Лоцманаў: ) “Прынятае Канстытуцыйным судом рашэньне – гэта добры сыгнал, які сьведчыць аб тым, што судовыя ўлады становяцца па адным баку з грамадзянамі. Застаецца жадаць беларусам, каб у хуткім часе і ў Беларусі адбылося тое самае”.