(Папоў: ) “Мы лічым, што многія з тых фактаў, якія пазначаны ў справаздачы “Human Rights Watch”, пададзены з факталягічнымі памылкамі, тэндэнцыйна — і нават многія зь іх зьяўляюцца наўмысна скажонымі. І наагул, з агульнай скіраванасьцю гэтых справаздачаў мы ня можам пагадзіцца. Гэтак званая беларуская частка справаздачы складаецца з крытычных заяваў на наш адрас, якія ўжо неаднаразова выказвалі нашы традыцыйныя апанэнты. Ну, і беларускі бок неаднаразова і цярпліва тлумачыў сытуацыю. З гледзішча МЗС, наша пазыцыя агульнавядомая па ўсіх гэтых пытаньнях, якія пазначаюцца ў справаздачы, і нам падаецца, што яна не патрабуе нейкіх дадатковых удакладненьняў, дадатковых тлумачэньняў”.
Гл. таксама "Human Rights Watch" канстатуе пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Гл. таксама "Human Rights Watch" канстатуе пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі