(Жэрдзеў Анатоль, Гомель) “Я вельмі ўдзячны за тое, што вы адзначылі маё тэлефанаваньне як арыгінальнае. Але ж мне больш было б прыемней, калі вы патэлефанавалі б нашым лідэрам і запыталі, ці чулі яны, што было сказана ва ўчорашняй перадачы пра іх. Я думаю, што з усіх лідэраў можа толькі Зянон Пазьняк слухае Радыё Свабода, таму што ў яго настальгія, і для яго Радыё Свабода – гэта як паветра з радзімы. Думаю, што гэта быў бы падарунак і ўсім іншым уважлівым слухачам, якія спадзяюцца, што іх слухаюць ня толькі супрацоўнікі “Свабоды”, а трэба, каб чулі і тыя, дзеля каго гэтае радыё працуе!”
(Спадар:) “Старшыня выбарчай камісіі Ярмошына і сакратар камісіі Лазавік атрымліваюць свой немаленькі заробак з рук Лукашэнкі і выконваюць яго загады. Яны служаць Лукашэнку, які зьяўляецца адным з кандыдатаў. У такім выпадку ён, Лукашэнка, павінен сысьці ў адстаўку, каб вынікі выбараў былі чыстымі, справядлівымі. Створаныя няроўныя ўмовы для астатніх кандыдатаў! Грошы грамадзян, падаткаплацельшчыкаў, выкарыстоўваюцца несправядліва на карысьць аднаго кандыдата, які і так ужо адседзеў звыш 2-х тэрмінаў. Лукашэнка ў адстаўку не сышоў, а таму яго кандыдатуру з выбараў трэба зьняць!
Лукашэнка больш за 10 год вядзе халодную вайну супраць часткі грамадзтва найбольш адукаванай, якая мае імкненьні на сваю думку, на сваю незалежнасьць. Выпадковы прэзыдэнт не жадае сыходзіць і разьлічвае быць пажыцьцёвым кіраўніком ня толькі Беларусі. Жыцьцё не паляпшаецца, напружанасьць у грамадзтве расьце, перасьлед іншадумства працягваецца, пэрспэктывы ніякай – тупік. Завёў нас у тупік гэты аматар спорту”.
(Спадарыня:) “Вы ўвесь час хваліце кандыдатаў ад апазыцыі. А вось Зянон Пазьняк нават ня ведае, што наша Беларусь – незалежная краіна. І ён імкнецца стаць прэзыдэнтам, каб зьвергнуць нейкі прамаскоўскі рэжым. Цікава, які ж рэжым ён хоча ўвесьці ў Беларусь: амэрыканскі ці польскі? Растлумачце, калі ласка. Загадзя дзякую”.
(Зьміцер, Менск:) “Пытаньне наконт празрыстасьці урнаў. Хацелася б даведацца, чаму да цяперашняга часу ніхто не падымае пытаньне пра тое, што ўрны для галасаваньня павінны быць з празрыстага матэрыялу, як гэта робіцца за мяжой? Тады лёгка і візуальна можна будзе пракантраляваць вялікую колькасьць бюлетэняў, і гэта паменшыць колькасьць магчымых фальсыфікацыяў. А можа апазыцыя і выгадна такая непразрыстасьць, каб потым абвінаваціць улады ў падмане, маўляў, усё роўна прайграем, дык хоць будзе нейкі аргумэнт. Вынік такі: рана здаецеся. Удзельнічаць трэба ў выбарах, а не абвяшчаць галадоўку, пратэст. Увогуле вялікая віна апазыцыі ў тым, што калісьці ў 94-м годзе думалі, што выйграем выбары, хаця для гэтага мала што рабілі”.
(Уладзімер:) “Наконт моцных маразоў. Нас, як загартаваную сям’ю, моцныя маразы не палохаюць. Таксама працягваецца загартоўка, але з карэкціроўкай на ўмовы надвор’я. Кожную раніцу на 1-3 хвіліну аголенымі выходзім на двор, выконваем практыкаваньні да таго часу, пакуль цела добра не пакрыецца мурашамі. Потым вяртаемся дамоў, абліваемся халоднай вадой у ваннай і зноў выконваем загартоўчыя практыкаваньні ў пакоі, але пры адчыненай фортцы. Таксама трэба добра апранацца, абавязкова апранаць галаўны ўбор і цёплыя шкарпэткі ў абутак. І тады мароз нікога не спалохае!
Жадаем усім добрага здароўя, перажыць маразы і не хварэць!”
(Спадар:) “У мяне пытаньне. Чаму кіраўніка Беларусі Лукашэнку не дапускаюць у краіны Эўропы? Ён жа добра гуляе ў хакей і нават забівае, здараецца, шайбу!”
(Генадзь Выбігаў, Менск:) “У Менску на вуліцы Жудро на пошце зьбіраў подпісы за Лукашэнку пэнсіянэр Мачульскі, здаецца, ён з Саюзу вэтэранаў Фрунзенскага раёну. І вось тут у чарзе стаялі пэнсіянэры, каб атрымаць пэнсію, з гэтай 9-ці адсоткавай падачкай, косткай, якую даў Лукашэнка спэцыяльна перад выбарчай кампаніяй. І вось, калі пэнсіянэр адходзіць ад вакна, атрымаўшы пэнсію, Мачульскі гаворыць: “Падпішыцеся за Лукашэнку”. Дык адна жанчына сказала: “Няма чаго падпісвацца, яго ўжо выбралі”.
(Спадар:) “Паважаная рэдакцыя! Чаму рэдакцыя ніяк не рэагуе на факт, што па гораду Менску вывешаны сотні вялізарных плякатаў “За Беларусь!” і за іншае Беларусі чырвона-зялёнага колеру, то бок адкрытай агітацыя за прэзыдэнта, што забаронена законам да вызначанага тэрміну. У той жа час рэдакцыя паведаміла пра парушэньні групай Мілінкевіча і Пазьняка, тое, што Мілінкевіч распаўсюджвае свае фотаздымкі, а Пазьняк – інфармацыю”.