Ва ўсходніх раёнах Віцебшчыны і Магілёўшчыны начная і нават дзённая тэмпература паветра апусьцілася ніжэй дваццаціградуснага слупка:
(Хамякова: ) “На вуліцы халодна...”
(Карэспандэнт: ) “А колькі градусаў?”
(Хамякова: ) “Раніцай было 27!”
Гэта паведаміла мне Людміла Хамякова зь вёскі Пальмінка Гарадоцкага раёну. Паводле яе, у такія маразы чалавека найперш хвалюе цяпло – дома і на працы. Як заяўляюць улады, яны падрыхтаваліся да наступу халадоў. Гаворыць сакратар выканкаму Асінторфскага сельсавету Дубровенскага раёну Людміла Анцюфеева:
(Анцюфеева: ) “Цёпла ў нас – і ў кватэрах, і на працы. У нас кацельныя добра працуюць. Людзі забясьпечаныя працай. У нас жа тарфяныя брыкеты рабілі, таму людзі нарыхтавалі паліва. У нас прапаноўваюць і дровы самавывазам. Лес жа наўкола – шмат валежніка. Няма праблем з палівам”.
Вяскоўцы, аднак, лічаць, што пра паліва яны паклапаціліся самі, і ніякай заслугі ўладаў тут няма:
(Міхаленка: ) “Самі. Зьбіраюць грошы і купляюць сабе дровы на зіму. Хто купляе, хто як. Да зімы рыхтуюцца капітальна. Ніхто бяз дроў не застаецца на зіму. Увогуле забясьпечваюць самі для сябе”.
Гэта быў Віктар Міхаленка зь вёскі Еліна Гарадоцкага раёну. Паводле яго, нават учора днём за вакном яго вясковай хаты было каля мінус дваццаці пяці марозу. Аднак, паколькі дровы ў яго ёсьць, дык спадар Міхаленка спадзяецца без праблем перажыць цяперашнія халады. А вось жыхары, якія пражываюць у шматкватэрным дамах з агульным ацяпленьнем, такога аптымізму ня маюць. У адным з такіх дамоў у гарадоцкай вёсцы Пальмінка жыве і мая наступная суразмоўца спадарыня Алена.
(Алена: ) “Не заўжды бывае 18 градусаў у кватэры. На мінулым тыдні тэмпэратура была ўсяго толькі чатырнаццаць градусаў. Гэта вельмі мала. У нас сьпякотна не бывае. Мы ўжо адаптаваліся і прывыклі. Калі нам трэба больш, то мы ўключаем абагравальнікі”.