Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд у справе Саюзу пісьменьнікаў прызначаны на 31 студзеня


Радыё Свабода Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта ў Вышэйшым гаспадарчым судзе мае намер спагнаць з Саюзу пісьменьнікаў 55 мільёнаў рублёў, а таксама выселіць кіраўніцтва арганізацыі з Дому літаратара.

У Кіраўніцтве справаў прэзыдэнта сытуацыю разглядаюць як гаспадарчую спрэчку двух юрыдычных суб’ектаў.

(Малая: ) “Паводле дамоваў, гэтая арганізацыя павінна нам вызначаную суму грашовых сродкаў. З прычыны сыстэматычнай нявыплаты мы выставілі яе праз гаспадарчы суд”, — патлумачыла Алена Малая, начальніца Ўпраўленьня будынкаў рэспубліканскай маёмасьці.

А вось меркаваньне кіраўніка Саюзу пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча:

(Пашкевіч: ) “Я гляджу на гэтую сытуацыю шырэй. У гэтым зьвязку трэба яшчэ разглядаць стварэньне паралельнага праўладнага саюзу пісьменьнікаў, своеасаблівага клону Саюзу пісьменьнікаў. Гэта ня толькі юрыдычныя аспэкты, таксама ідэалягічныя, адміністрацыйныя — франтальны ўплыў на грамадзкую супольнасьць Беларусі”.

Фармальна Дому літаратара не існуе ад 1997 году, калі будынак перайшоў да Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Летась са сьцяны пры ўваходзе прыбралі шыльду з Пагоняй і словамі “Дом літаратараў”. Тым ня менш, кіраўніцтву Саюзу пісьменьнікаў дазволілі займаць два пакоі і бібліятэку. Алесь Пашкевіч кажа, што сума 55 мільёнаў, згодна з Кіраўніцтвам справаў прэзыдэнта, паўстала зь неаплачанай арэнды памяшканьняў.

(Пашкевіч: ) “Але мы не заключалі адпаведнай дамовы. Няма дакумэнта, паводле якога з нас могуць запатрабаваць названую суму і забавязаць аплаціць яе”.

“Ні госьць, ні гаспадар быў Саюз пісьменьнікаў у Доме літаратара”, — дадаў Алесь Пашкевіч, камэнтуючы сытуацыю апошніх гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG