Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто адказны за тое, што зборшчыкаў не пускаюць у інтэрнаты?


Радыё Свабода 12 студзеня два наваполацкія зборшчыкі подпісаў за Аляксандра Казуліна, Валер Шаўчэнка і Міхаіл Чадаеў, зьвярнуліся ў мясцовую пракуратуру зь пісьмовай заявай. У ёй паведамлялася, што адміністрацыя Полацкага дзяржунівэрсытэту не пускае іх у студэнцкі інтэрнат, парушаючы гэтым Выбарчы кодэкс.

13 студзеня з пракуратуры прыйшоў адказ, у якім паведамлялася, што кантроль за выкананьнем выбарчага заканадаўства ажыцьцяўляе тэрытарыяльная выбарчая камісія, куды і была пераадрасаваная заява.

18 студзеня прыйшоў афіцыйны адказ гарадзкой выбарчай камісіі, зь якога вынікае, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб выкананьні палажэньня аб прапускным рэжыме ў інтэрнатах, а разгляд такіх пытаньняў уваходзіць у кампэтэнцыю наглядных органаў — у прыватнасьці, пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG