Кіраўнікі ініцыятыўных групаў Аляксандра Мілінкевіча і Зянона Пазьняка Аляксандар Бухвостаў і Сяргей Папкоў не прызналі, што дзеяньні іх актывістаў парушылі заканадаўства, і абвінавацілі ЦВК у перадузятасьці ды несправядлівым стаўленьні да ініцыятыўных групаў.
Сябра ЦВК Надзея Кісялёва апавяла, што сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў розных гарадах раздавалі ўлёткі зь яго біяграфіяй і каляндарыкі зь ягоным партрэтам, і заявіла, што гэта зьяўляецца парушэньнем Выбарчага кодэксу, які забараняе раздаваць агітацыйныя матэрыялы падчас збору подпісаў. Кіраўнік групы Мілінкевіча Аляксандар Бухвостаў на гэта зазначыў, што агучаныя факты трэба яшчэ праверыць, асабіста ён не выключае нейкіх правакацыйных дзеяньняў:
(Бухвостаў: ) “Я прашу Цэнтральную выбарчую камісію даць магчымасьць мне як кіраўніку ініцыятыўнай групы разабрацца з тымі фактамі, якія вы хочаце прывесьці”.
Аднак ЦВК аднагалосна прагаласавала за вынясеньне папярэджаньня групе Мілінкевіча.
Прэтэнзіі да групы Зянона Пазьняка былі аналягічныя: сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што падчас збору подпісаў за Пазьняка раздавалі друкаваныя матэрыялы.
Сяргей Папкоў на гэта адказаў, што раздаваліся не агітацыйныя, а інфармацыйныя матэрыялы аб працэдуры “народнага галасаваньня”. Спадар Папкоў прывёў прыклады ціску на выбаршчыкаў падчас збору подпісаў за Лукашэнку:
(Папкоў: ) “Так людзей Беларусі нельга зьневажаць, па-бандыцку фактычна рабіць гэтыя выбары, пры такім татальным зьневажаньні закону і Канстытуцыі”.
Сябры ЦВК былі не задаволены тым, што спадар Папкоў не прызнаў парушэньняў, а Лідзія Ярмошына нават заявіла, што ў такіх умовах папярэджаньне — занадта мяккі захад супраць групы Пазьняка. Тым ня менш, пасьля паседжаньня яна выказала спадзяваньне, што за час да канца збору подпісаў нічога новага не адбудзецца:
(Ярмошына: ) “Ухваленыя пастановы ня карныя, яны для дысцыплінаваньня, каб усе групы збору подпісаў зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць выконваць выбарчае заканадаўства”.
Спадар Бухвостаў пасьля паседжаньня заявіў, што ўспрыняў папярэджаньне спакойна і што ўлады такім чынам хочуць ускладніць працу каманды Мілінкевіча:
(Бухвостаў: ) “Усё будзе залежаць ад вярхоўнага галоўнакамандуючага. Як ён скажа, так яны і зробяць. Мы ж будзем працаваць, зьбіраць подпісы і рыхтавацца да фінальнай стадыі палітычнай кампаніі”.
Гл. таксама А.Мілінкевіч будзе абскарджваць папярэджаньне ЦВК у Вярхоўным судзе