Пасьля таго як спадар Лябедзька публічна агучыў свой пратэст і абяцаў дамагацца пэрсанальнага адказу ад старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі, сыстэма адступіла,– зазначыў спадар Лябедзька. Ён атрымаў пашпарт са спазьненьнем на тры тыдні і штампам не на тры, а на два гады.
(Лябедзька: ) “Калі змагацца за сябе, за свае правы, за правы людзей, якія цябе атачаюць, то нават у беларускіх умовах можна дасягнуць станоўчага выніку. За апошні час у мяне было некалькі такіх прыемных прыкладаў. Калі мы выяжджалі зь Сярэдзічам у Дуброўна і нягледзячы на скептыцызм пасьля васьмігадзінных перамоў нам удалося адбіць наклад “Народнай Волі”. Калі б не прыкладаць ніякіх намаганьняў, то нічога і не было б. Тое самае і з пашпартам”.
Анатоль Лябедзька так і не даведаўся афіцыйнай прычыны папярэдняй забароны на выезд за мяжу з боку КДБ. Ён мяркуе, што справа ў ягонай актыўнай палітычнай дзейнасьці. У 1996 годзе спадар Лябедзька ня меў пашпарта цягам паўгоду.