Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч абвяргае абвінавачаньні ЦВК


Радыё Свабода Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць несправядлівымі абвінавачаньні сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка ў тым, што прадстаўнікі ягонай ініцыятыўнай групы вядуць дачасную агітацыю.

Пытаньне аб незаконным распаўсюдзе агітацыйнай друкаванай прадукцыі Цэнтравыбаркам будзе разглядаць заўтра. Спадар Мілінкевіч паведаміў, што яго будзе прадстаўляць на паседжаньні кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандар Бухвостаў:

(Мілінкевіч: ) “Гэта сьведчыць пра тое, што яны хочуць трымаць нас у напружаньні. Я ня ведаю, што яны заўтра скажуць наконт раздачы матэрыялаў, бо нашы людзі не раздаюць ніякіх агітацыйных матэрыялаў, строга глядзяць, каб толькі даць людзям пачытаць і не пакідаць іх на руках на памяць, бо гэта сапраўды не дазволена. Пабачым, што яны скажуць. Яны хочуць, каб мы збавілі тэмп, бо атрымліваюцца сустрэчы ў рэгіёнах, вялікая цікавасьць ёсьць, і ім гэта не падабаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG