Самае распаўсюджанае меркаваньне, якое давялося пачуць: нягледзячы на зьнешне нібыта “патрыятычны парыў” чыноўнікаў, FM-эфір страціў усялякую індывідуальнасьць. Цяпер нават калі хтосьці са сваёй частаты і зьнікне, страту наўрад ці хто заўважыць. Прычына тлумачыцца адпаведна: беларускі музычны рынак невялікі, і выбіраць 75% беларускіх выканаўцаў даводзіцца з “аднаго флякону”. Гаворыць лідэр этна-гурту “Юр’я” Юры Выдронак.
(Выдронак: ) “Гэта вельмі складаны працэс. Гэта павінна быць палітыка мэтанакіраваная, вельмі грунтоўная. Гады два таму была вельмі падобная рэч. Сапраўды, пасьля загаду месяц-паўтара адчуваўся пад’ём ратацыі беларускай музыкі на радыё, але ўрэшце ўсё выйшла збольшага ў фармальнасьць. На бязрыб’і пачалі шукаць – ага, Андрэй Макарэвіч, нібыта выхадзец з Беларусі, значыць, будзем круціць “Машину времени”.
Праграмны дырэктар “Аўтарадыё” Юры Базан расказвае, што ідэнтыфікацыя выканаўцаў паводле прыналежнасьці да Беларусі – адзін з парадоксаў дзяржаўнай кампаніі на папулярызацыю мясцовых выканаўцаў.
(Базан: ) “Існуе дакумэнт – каго лічыць беларускімі выканаўцамі. Як з таго, што яны панапісвалі, дык беларусамі можна лічыць ледзьве ня ўсіх. Толькі ўжо калі бабуля не беларуска, дык можа ня будуць лічыць. Да таго ўжо дайшло, што хтосьці у групе зь беларускімі каранямі іграе, і тады можна ў эфір пускаць. Нам што, трэба яшчэ вылічваць радавод? Праўда, для такіх “беларусаў” абмежаваньні ў часе нейкія ёсьць. Але гэта такі дакумэнт, зь якім у выпадку чаго нікуды не папрэш – пачытаў, і можна выкарыстоўваць паводле пэўнага прызначэньня”.
Адбываецца гэта на тле таго, што асобным, насамрэч беларускім выканаўцам і гуртам месца ў эфіры не знайшлося. І справа тут не ў сумневе наконт іхнага паходжаньня; справа ў грамадзянскай пазыцыі канкрэтных людзей.
Але для вялікай колькасьці эстрадных сьпевакоў дзяржаўнае лобі стала ледзьве не адзіным шанцам трапіць у ратацыю папулярных FM-станцый. Цягам мінулага году зьявіліся некалькі дзесяткаў імёнаў, якія, паводле музычных крытыкаў, папоўнілі доўгі сьпіс расейскіх поп-выканаўцаў. Той жа стыль і манэры, тыя ж няхітрыя музычныя рашэньні, нарэшце, тая ж расейская мова. Аднак сьпявачка Іна Афанасьева ліыць захады зацікаўленых ведамстваў цалкам апраўданымі.
(Афанасьева: ) “Калі запатрабаваўся такі ўказ, калі патрэбна было такое рашэньне, то значыць, такія захады сапраўды насьпелі. Таму што ведаю: у свой час гэтаксама ва Ўкраіне прымалася такое рашэньне – 75% сваёй музыкі ў эфіры. І Ўкраіна ўрэшце прыйшла да таго, што там эстрада стала запатрабаванай, яна стала разьвівацца”.
Перагляд музычных прапорцый у FM-эфіры два гады таму ініцыяваў Аляксандар Лукашэнка. На адной з нарадаў ён абурыўся, што Пугачова гучыць ледзьве ня з кожнага прасу, таму прыйшоў час “слухаць беларускае”. Ад пачатку 2005-га куратарамі ўзаконенага абурэньня выступаюць Міністэрствы інфармацыі і культуры. Музыка і прадпрымальнік Юрый Падольскі, бацька Натальлі Падольскай – удзельніцы конкурсу “Эўрабачаньне-2005” ад Расеі – перакананы: пакуль музычную культуру ў Беларусі фармуюць чыноўнікі, усе падобныя ініцыятывы будуць штучнымі.
(Падольскі: ) “Дзяржаўныя міністэрствы не павінны займацца гэтым. Дзяржава мусіць стварыць ўмовы, атмасфэру і можа крыху дапамагчы грашыма. Як толькі пачынае лезьці сюды чыноўнік – гэта канец. Бо ў чыноўніка інтарэс зусім іншы. Гэта “палачнік”, ён працуе дзеля птушачкі – мерапрыемства праведзенае! Яму да лямпачкі, што далей робіцца. А ў Беларусі шоў-бізнэсам займаюцца чыноўнікі. І таму ўсё гіне”.