Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя нумары "Народнай Волі" пасьпяхова правезьлі празь мяжу


Радыё Свабода Наклад 5-6 падвойнага і 7 нумароў “Народнай Волі” пасьпяхова правезьлі праз расейска-беларускую мяжу ў Менск. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі “ Іосіф Сярэдзіч, які суправаджаў аўтамабіль з газэтамі са Смаленскай друкарні ў Менск.

Паводле яго, праверка дакумэнтаў на мяжы заняла каля гадзіны. Разам з “Народнай Воляй” ў Менск дастаўленыя і наклады газэтаў "БДГ. Деловая газета" і "Товарищ".

Спэцыяльны сёмы нумар "Народнай Волі" мае наклад сто тысяч экзэмпляраў і прысьвечаны Аляксандру Казуліну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG