Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя расейцы і беларусы вызваленыя


Радыё Свабода Паміж 19-й і 20-й гадзінамі паводле менскага часу на волю выйшлі дзевяць расейцаў і два беларусы, затрыманыя 14 студзеня за "надпісы антыпрэзыдэнцкага характару".

Маладым людзям інкрымінавалі хуліганства за, нібыта, антыпрэзыдэнцкія графіці на сьценах у цэнтры Менску. Артыкул крымінальнага кодэксу нумар 339 частка 2 дазваляў беларускім уладам зьняволіць затрыманых да шасьці гадоў. Пацярпелыя грамадзяне РФ належаць да розных дэмакратычных і студэнцкіх рухаў Расеі, і прыбылі ў Беларусь з прыватным візытам. Паводле словаў аднаго з затрыманых – Івана Ніненкі – іхнае вызваленьне з СІЗО менскай гарадзкой міліцыі адбылося дзякуючы ўмяшальніцтву расейскага консульства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG