Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром": Беларусь таксама будзе плаціць за газ па эўрапейскіх цэнах


Радыё Свабода Пераход на эўрапейскія цэны газу адбудзецца з усімі партнэрамі “Газпрому”, уключаючы Беларусь – пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік старшыні праўленьня расейскага газавага канцэрну Аляксандар Мядзьведзеў.

Ён паўтарыў тэзу, якую на мінулым тыдні агучыў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў. Спадар патлумачыў, што вызначэньне цаны на газ для Беларусі зьвязана з зацікаўленасьцю “Газпрому” ў набыцьці беларускай уласнасьці.

Намесьнік кіраўніка “Газпрому” падкрэсьліў, што “Газпром” будзе весьці ў 2006 годзе перамовы на гэты конт адносна беларускай газатранспартнай сыстэмы “Белтрансгаз”.

Аляксандар Мядзьведзеў нагадаў, што “Газпром” валодае беларускім ўчасткам газаправоду “Ямал-Заходняя Эўропа”.

“Мы не павінны забываць пра саюзьніцкія адносіны паміж Расеяй і Беларусьсю” – адзначыў ён і дадаў, што “ эканамічны эфэкт апярэджвае цану на газ для Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG