Як лічаць прадстаўнікі самых розных фракцыяў Бундэстагу, у размове з Пуціным, новая бундэсканцлер будзе выкарыстоўваць зусім іншую рыторыку, адрозную ад свайго папярэдніка. У размове са “Свабодай” сябра партыі вольных дэмакратаў Міхаэль Лінк сказаў:
(Лінк: ) “Мы запатрабавалі ад спадарыні Мэркель, каб яна ўзьняла беларускае пытаньне ў часе сустрэчы з Пуціным, бо, само сабой зразумела, што Расея мае ўплыў на беларускую сытуацыю. Мы запатрабавалі выкарыстоўваць у размове з Масквой якасна іншы тон што да абмеркаваньня беларускай сытуацыі, а менавіта маючых адбыцца выбараў у гэтай краіне. Як вядома, у часе кіраўніцтва краінай Шродэрам, тэма Беларусі на падобным узроўні амаль не ўздымалася. Мы спадзяёмся, што Мэркель парушыць гэтую традыцыю і ўздыме гэтае пытаньне”.
Падобнага меркаваньня прытрымліваецца і старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у Бундэстагу Петэр Штрук. Паводле ягоных словаў, “спадарыня Мэркель будзе разьвіваць з Масквой якасна іншыя дачыненьні, ня тую асаблівую дружбу, што была паміж Пуціным і Шродэрам”.
Дзяржміністар нямецкага МЗС Гернот Эрлер выказаў меркаваньне, што новы нямецкі ўрад глядзіць больш крытычна, чым раней, на ўнутрыпалітычнае разьвіцьцё Расеі, а таксама на палітыку Крамля з бліжэйшымі суседзямі Расеі.