Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тыя, хто радзяць да кожнага абеду падаваць бутэльку сухога віна, яўна ня думаюць пра ўласнае здароўе”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісала беларуская прэса 16 студзеня ў розныя гады

“Звезда”, 1926 год:

“Прэзыдыюм ЦВК СССР пастанавіў па ўсёй тэрыторыі СССР у дзень сьмерці Леніна, 21 студзеня, прыспусьціць на 10 хв., пачынаючы ад 18 гадзін 20 хв. да 18 гадзін 30 хв. паводле маскоўскага часу, усе дзяржаўныя сьцягі, якія падняты над будынкамі ўраду СССР, урадаў Саюзных Рэспублік, над будынкамі цэнтральных і мясцовых установаў і органаў Саюзу ССР і Саюзных Рэспублік, (а таксама над будынкамі паўнамоцных прадстаўніцтваў, гандлёвых прадстаўніцтваў і консульстваў СССР пры замежных дзяржавах) і на судах вайсковага і гандлёвага флёту Саюзу ССР”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. Начальнік УУС Менгарвыканкаму В.А.Кавалёў:

“Кожная прынятая доза сьпіртнога шкодная. Экспэрымэнтальна даказана, што пасьля прыняцьця т.зв. “памяркоўных” доз, г.зн. 25—40 грамаў алькаголю, вышэйшыя функцыі мозгу аднаўляюцца толькі на 12—20 дзень. Таму тыя, хто радзяць да кожнага абеду падаваць бутэльку сухога віна, яўна ня думаюць пра ўласнае здароўе… Пры доўгачасовым ужываньні сьпіртовых напояў слабее сіла волі, урэшце настае поўнае бязвольнасьць. Думкі трацяць глыбіню і абмінаюць складанасьці, замест таго, каб іх вырашаць. Кола інтарэсаў звужаецца, і застаецца адно жаданьне — напіцца”.

“Рэспубліка”, 1996 год:

“У Беларусі паспяхова прайшлі тры туры конкурсу, які праводзіць амерыканскі Савет па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі і вывучэння мовы. Фінансуецца ён урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Асноўная мэта гэтага конкурсу — выяўленне найбольш здольных да вывучэння англійскай мовы школьнікаў у нашай рэспубліцы. Пераможцаў чакаюць бясплатныя пуцёўкі на вучобу ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Па выніках трох этапаў конкурсу ў Магілёўскай вобласці пераможцамі сталі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG