Асноўная палітычная тэма апошніх нумароў “БДГ. Деловой газеты”, “Народнай волі” і “Нашай нівы” -- кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве дзяржавы. Так, “БДГ” нагадвае: за час знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе ў краіне працуе ўжо шосты прэм’ер-міністар і пяты кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, толькі зь 2001 году зьмянілася тры міністры аховы здароўя... Газэта падсумоўвае: новыя вылучэнцы разумеюць – у Беларусі цяперашняга ўзору “толькі адна велічыня лічыцца пастаяннай, а ўсе астатнія – часовыя”.
Сталы аўтар “Нашай нівы” Віталь Тарас прысьвяціў службовым ракіроўкам артыкул “Цені зьнікаюць.
У “Народнай волі” Марына Коктыш разважае пра галоўную кадравую інтрыгу – адстаўка Віктара Шэймана і назначэньне на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзя Нявыгласа.
(Коктыш: ) “Кіраўнік Адміністрацыі – гэта той чалавек, які несупынна трымае палітычную інтрыгу. Яму ўвесь час трэба трымаць чыноўнікаў у тонусе. Ён павінен быць палітыкам да мозгу касьцей. Ён павінен быць вялікім гульцом. А многія з гэтым проста не спраўляюцца. А ў кагосьці не вытрымліваюць нэрвы...”
Падрабязна расказвае “Народная воля” і пра новага першага намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі 66-гадовага акадэміка Анатоля Рубінава. “БДГ” прысьвяціла цэлую паласу пошуку адказу на пытаньне “Ці будзе ў Беларусі новы прэм’ер?”
Шмат пішуць і пра ход выбарчай кампаніі. Так, “БДГ. Деловая газета” зьмясьціла інтэрвію з сакратаром Цэнтарвыбаркаму Мікалаем Лазавіком, а ў артыкуле “Не да чаркі са скваркай” аналізуецца ход збору подпісаў... Журналісты паспрабавалі таксама знайсьці хоць нейкую інфармацыю пра штаб Аляксандра Лукашэнкі. Яна, піша “БДГ”, фактычна засакрэчаная. Вядома толькі, што каманда дзейнага прэзыдэнта разьмесьціцца ў Доме афіцэраў. Карэспандэнт Кацярына Харына зьвяртае ўвагу на шматлікія сыгналы, што подпісы за Лукашэнку зьбіраюцца з парушэньнем заканадаўства. Кантраляваць гэта складана, адзначае журналістка, у прыватнасьці таму, што ў краіне разбураная сыстэма незалежнага назіраньня за выбарамі...
“Народная воля” падрабязна расказвае, як менавіта парушаюць улады выбарчае заканадаўства. Так, паводле паведамленьня Вольгі Сітнік, зборшчыкаў подпісаў за дэмакратычных прэтэндэнтаў не пускаюць у інтэрнаты Горадні. Матэрыял Ігара Плюшча зь Верхнядзьвінска мае красамоўны загаловак “Адкрыты “сэзон ахоты” на актывістаў”. Журналіст Алесь Сівы сабраў меркаваньні палітыкаў пра тое, чаму ў тэрытарыяльныя камісіі не патрапілі прадстаўнікі ад апазыцыі.
Пра асноўныя палітычныя публікацыі першага сёлетняга нумару газэты “Згода” расказвае галоўны рэдактар Аляксей Кароль:
(Кароль: ) “Інтэрвію з Аляксандрам Казуліным: ён ацэньвае сучасную сытуацыю. Выснова: гэтыя выбары вызначаюць галоўнае – ці ўдасца беларусам захавацца як народу? Побач ёсьць матэрыял з камэнтаром Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў пра апытаньні, якія яны рабілі і якія характарызуюць настроі беларускага электарату”.
А вось як пракамэнтаваў “Нашай ніве” беларускую выбарчую сытуацыю пісьменьнік зь Беластоку Сакрат Яновіч: “Трэба нам яшчэ недзе 20 год, каб стаць нацыяй. Гістарычных працэсаў не прысьпешыш, а замарудзіць можна. Калі прайграем – дык будзе ганьба й зноў дэпрэсія. Трэба на аднаго працаваць, ужо ня важна, горшы ён ці лепшы. Але ён ужо – адзіна магчымы”.
Апошнім часам Аляксандра Мілінкевіча прымалі прэзыдэнт Літвы, прэм’ер Польшчы, міністры замежных справаў Украіны і Францыі. Наколькі вядома газэце, чакаюцца яшчэ некалькі спатканьняў на самым высокім узроўні. У свой час кандыдаты Пазьняк, Чыгір ці Ганчарык такога ўзроўню сустрэчаў ня мелі.
Увагу чытачоў “Народнай волі” прыцягне інтэрвію старшыні праўленьня закрытага 1 студзеня ААТ “Спэцыялізаваны інвэстыцыйны фонд “Першы рэспубліканскі інвэстыцыйны фонд” Аляксандра Саманкова. Таварыства закрытае паводле адмысловага ўказу Аляксандра Лукашэнкі, хоць менавіта Аляксандар Саманкоў вельмі актыўна падтрымаў яго падчас першай прэзыдэнцкай кампаніі... А неўзабаве пасьля перамогі бізнэсовец не пагадзіўся з новым эканамічным курсам і апынуўся ў турме.
Тэму сучасных беларускіх рэалій дасьледуе і “БДГ. Деловая газета”. У артыкуле “Праўда пра “шарыкі” Аляксандар Незьлін разьбіраецца ў пытаньні, хто давёў Менскі падшыпнікавы завод да банкруцтва: генэральны дырэктар ці дзяржава?
Выданьне дасьледуе таксама праблему разьвіцьця ў краіне лятарэйнага бізнэсу. Сёньня актыўна гуляюць каля 4 мільёнаў беларусаў. Дзьве асноўныя кампаніі-арганізатары, адну зь якіх узначальвае муж намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, зарабілі толькі за дзесяць месяцаў мінулага году па 20 мільярдаў рублёў.
“Наша ніва” паведамляе пра яшчэ адзін праект, разьлічаны на масавую аўдыторыю, -- новую беларускую радыёстанцыю, якая будзе вяшчаць з Польшчы. Пра падтрымку яе заявіў днямі ў Беластоку польскі прэм’ер-міністар. На радыё будуць працаваць журналісты зачыненых недзяржаўных газэтаў, рок-музыкі і нават адзін былы супрацоўнік АНТ. Новую рэдакцыю зараз трэніруе на Ўкраіне былы праграмны дырэктар менскага “Альфа-Радыё” Сяргей Кузін. Дарэчы, “Наша ніва” прапануе чытачам вялікую падборку матэрыялаў пра жыцьцё беларусаў у польскім Падляшшы.
Сярод цікавых публікацый на культурную тэматыку – паведамленьне “Нашай нівы”: свабодным мастакам сталіцы прапанавалі “добраахвотна” заключыць дагавор аб супрацоўніцтве з адміністрацыяй Камароўскага рынку. За гандлёвае абслугоўваньне на кутку Кастрычніцкай плошчы пад назвай “Менскі Вэрнісаж” гандляры карцінамі і сувэнірамі мусяць плаціць цяпер “Камароўцы” па 36 тысяч рублёў...
“БДГ” расказвае пра тое, як праходзіла беларускамоўная сынхранізацыя папулярнай брытанскай кінафантазіі “Любоў насамрэч”. Наступнай працай каманды маладога прадусара Франака Вячоркі будзе пераклад італьянскай стужкі “Караль Вайтыла – гісторыя чалавека, які стаў папам”.
Яшчэ адна навіна: малады драматург Андрэй Курэйчык сыходзіць са складу заснавальнікаў “Свабоднага тэатру”. Вось як ён патлумачыў гэты крок карэспандэнту “Нашай нівы”: “Палітычны складнік праекту пачаў дамінаваць над культурным. “СТ” неабходны шлях нармальнага супрацоўніцтва з усімі тэатрамі, а не маргіналізацыя і сэктанцтва”. Апанэнты Курэйчыка ў сваю чаргу назвалі ягоныя п’есы “акадэмічна-кансэрватыўнымі” і заявілі пра адсутнасьць у “Свабоднага тэатра” палітычных чыньнікаў”.
А “нашаніўскі” паэтычны агляд прысьвечаны двум апошнім кніжкам Алеся Разанава. Аляксандар Фядута піша: “Прыпусьціць, што паэт калібру Разанава можа разьлічваць на народнае прызнаньне ці на статус, крый Божа, народнага?! Нідзе і ніколі! Яго шчасьце – у антынароднасьці, калі ўважаць за народ электарат, што гурміцца ў буфэтах на участках для галасаваньня”.
Чытачам прапануецца таксама публіцыстыка Ўладзімер Някляева, урыўкі з аповесьці Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы”, нізку вершаў маладых аўтараў, пераклады для дзяцей... Сымбалічна, што менавіта гэтымі днямі адліты так званы Звон Свабоды, паведамляе “Наша ніва”. Гэта – працяг традыцыі, запачаткаванай у Амэрыцы: у 1776 годзе звон у Філядэльфіі абвясьціў пра незалежнасьць ЗША. Гаворыць аўтар публікацыі Сямён Печанко:
(Печанко: ) “Зь ініцыятывы беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна і Алеся Шатэрніка адліты Звон Свабоды. Ён мусіць быць усталяваны на адрэстаўраванай гадзіньнікавай вежы на плошчы Свабоды альбо на адноўленай царкве Ўсіх Сьвятых – таксама на пляцы Волі. Пакуль што мяркуецца зварыць часовую канструкцыю і ўсталяваць яго там – 25 сакавіка, у Дзень Волі”.
На тэматычнай паласе “Духоўны скарб” чытачы “Народнай волі” знойдуць інтэрвію з пінскім мастаком Яўгенам Шатохіным, уведаюць, куды зьніклі старажытныя беларускія кнігазборы, пазнаёмяцца з апошнімі навінамі шоў-бізнэсу. Зьмяшчае газэта і рэпартаж пра 450-я ўгодкі радзімы Якуба Коласа -- Мікалаеўшчыны, што ў Стаўбцоўскім раёне. Адсюль, дарэчы, выйшлі і такія вядомыя на Бацькаўшчыне, па-за яе межамі асобы, як Язэп Лёсік, Павал Дземідовіч, Алесь Сянкевіч... Аднак сёньня славутая вёска вымірае. З залі чаканьня чыгуначнай станцыі зьнікла манумэнтальнае палатно з выявай народнага песьняра, а на хатах вісяць расейскамоўныя шыльды: “Улица Я.Колоса” – зусім не па-тамтэйшаму...