Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Польскім тэлебачаньні зьявілася штотыднёвая перадача пра Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На Польскім тэлебачаньні, акрамя субтытраў на беларускай мове для навінаў, зьявілася і штотыднёвая перадача “Беларусь, Беларусь”, прысьвечаная падзеям у Беларусі, якая вядзецца па-польску і па-беларуску. Наш карэспандэнт пабываў у здымачным павільёне польскага тэлебачаньня і паразмаўляў зь вядучай праграмы Малгажатай Пракапюк.

(Пракапюк: ) “Добры дзень, Малгажата Пракапюк, вітаю вас у праграме “Беларусь Беларусь”...

Паўгадзінная праграма “Беларусь, Беларусь” выходзіць у эфір першага каналу польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP1) кожную суботу раніцай, а 7:30 паводле беларускага часу. Творчы калектыў перадачы асьвятляе актуальныя падзеі зьвязаныя зь беларускай тэматыкай, што адбываюцца як у Польшчы так і ў Беларусі.

(Пракапюк: ) “Тэмай сёньняшняй праграмы будзе перадусім візыт на Беласточчыну прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча і ягонае спатканьне з кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Александрам Мілінкевічам”.

Малгажата Пракапюк – зь Беласточчыны і менавіта таму так добра гаворыць па-беларуску. Яе ў Польшчы добра ведаюць – раней спадарыня Малгажата вяла галоўны вечаровы выпуск навінаў, аднак працу ў новай праграме лічыць ня менш важнай.

(Пракапюк: ) “Гэта прыярытэт для мяне. Я – беларуска па нацыянальнасьці і лічу сваім абавязкам весьці такую праграму для змаганьня за дэмакратыю у Беларусі. Я адчуваю, што гэта мой патрыятычны абавязак”.

Паводле Малгажаты Пракапюк, апошнім часам зацікаўленасьць Беларусьсю ў Польшчы значна ўзрасла , не ў апошнюю чагу дзякуючы аранжавай рэвалюцыі ва Украіне.

(Пракапюк: ) “Раней для палякаў Беларусь – такі блізкі сусед на усходзе -- была як “terra incognita”. Мяне заўсёды гэта зьдзіўляла і хацелася як мага хутчэй гэта выправіць. Цяпер сытуацыя мяняецца – шмат ужо зроблена і робіцца ў гэтай справе. Вакол сябе я адчуваю, што людзі цікавяцца Беларусь, штораз больш людзей”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG