Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зуброўцы” нагадваюць пра Дзень салідарнасьці


Любоў Лунёва, Менск

Сябры незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр” вывесілі на мосьце ў цэнтры Менску расьцяжку: “16 – Дзень салідарнасьці”. Цягам некалькіх гадзінаў мінакі, якіх у выходны дзень шмат на вуліцы Максіма Багдановіча ля гандлёвага цэнтру “На Нямізе”, маглі бачыць заклік далучыцца да акцыі салідарнасьці 16 студзеня. Супрацоўнікі міліцыі, якія патрулявалі на вуліцы, некалькі гадзінаў не зьвярталі ўвагі на палітычны плякат.

Акцыя салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітвязьняў будзе праводзіцца чацьвёрты раз. Ініцыятары акцыі – Ірына Красоўская, Ірына Халіп і Мікіта Сасім – заклікаюць грамадзянаў Беларусі 16-га чысла кожнага месяца а 8 вечара выключыць у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG