Свае пункты збору подпісаў сябры ініцыятыўных групаў Аляксандра Казуліна, Аляксандра Мілінкевіча і Зянона Пазьняка ладзілі ў самых ходкіх месцах. На праспэкце, каля ўнівэрсаму “Цэнтральны”, і ў падземным пераходзе на плошчы Коласа яны стаялі побач, у адным шэрагу.
Чым тлумачаць такое разьмяшчэньне сябры ініцыятыўных групаў? Павал Знавец зьбірае подпісы за спадара Казуліна.
(Знавец: ) “Кожны прапануе свайго кандыдата. Але, я думаю, што ўсе ж супраць Лукашэнкі. Усё нармалёва ідзе”. (Карэспандэнт: ) “Колькі Вы подпісаў сабралі асабіста?” (Знавец: ) “Амаль тысячу”.
Студэнт БДУ Аляксей зьбірае подпісы за Аляксандра Мілінкевіча.
(Аляксей: ) “Тут усё побач і таму людзі самі ўсё бачаць і падпісваюцца там, дзе лічаць патрэбным. Хаця вельмі часта падпісваюцца ў адным, другім і нават трэцім месцы”.
Сяржук Семянюк кажа, што такое супадзеньне выпадковае.
(Семянюк: ) “Іншая справа, што паколькі ў нас людзей вельмі шмат, звычайна стаяць чэргі, то гэтыя пункты якраз Пазьняка і Казуліна стараюцца падыйсьці да нас бліжэй. Каб той народ, які пабыў у нас, яшчэ ішоў адначасова да іх”.
Зьміцер зьбірае подпісы за спадара Казуліна побач з пунктам прыхільнікаў спадара Пазьняка.
(Зьміцер: ) “Гэта ня ёсьць нашыя апанэнты. Гэта ёсьць нашыя сябры. Асабіста мне вельмі блізкая пазыцыя людзей, якія падтрымліваюць сёньня Зянона Пазьняка. Таму многім, хто падпісваецца за Казуліна, я ім раю падпісацца таксама і за Зянона Пазьняка”. А як ставяцца да гэтай сытуацыі прыхільнікі Зянона Пазьняка?
(Станіслаў: ) “Няма ніякай палітычнай падаплёкі. Проста тут месца, дзе больш-менш добра зьбіраюцца подпісы”.
(Маргарыта: ) “Выбіраем месцы, дзе цяплей. Вось тут выхад з мэтро, паветра цёплае. Я ўчора зьбірала якраз з таго боку і было вельмі холадна. Стаім зранку да вечара”.
А вось пункт збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, які наладзіла групка маладых людзей з чырвона-зялёнымі стужкамі разьмясьціўся асобна, ля уваходу ў цэнтральны ўнівэрмаг. Называцца гэтыя зборшчыкі не пажадалі.
(Зборшчык: ) “ У нас ідуць подпісы вельмі добра”.
Колькі Вы асабіста сабралі?
( Зборшчык: ) “Я не магу сказаць гэтую лічбу. Наагул, нам нельга нікому даваць камэнтары”.
А што азначаюць гэтыя вашыя чырвона-зялёныя стужкі?
( Зборшчык: ) “Камэнтары я ня маю права даваць”.
Грамадзянка, якая хацела падпісацца за спадара Лукашэнку перадумала, калі ўбачыла пэўныя парушэньні.
(Грамадзянка: ) “Справа ў тым, што дакумэнты трэба рыхтаваць. Нельга стаяць на вуліцы, калі лісты не падпісаныя. Невядома, хто зьбірае, невядома за каго зьбіраюць. Так нельга рабіць”.
Праз пэўны час каля пункту збору подпісаў за спадара Лукашэнку разьмясьціліся зборшчыкі подпісаў за спадара Пазьняка. Як яны гэта тлумачаць?
(Галіна: ) “Спэцыяльна, каб паказаць, што ёсьць супраціў, што мы таксама працуем і ў нас ёсьць прыхільнікі”.