13 студзеня ў менскай калёніі адбылася сустрэча былога амбасадара і міністра, цяпер вязьня, Міхаіла Марыніча са сваякамі. Улады дазволілі гэтае спатканьне, якое прыпала на 66-ты дзень нараджэньня Міхаіла Марыніча. Сустрэча доўжылася тры гадзіны, зь якіх гадзіну размаўлялі пра перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію. Нагадаем, да арышту ў красавіку 2004 году Міхаіл Марыніч заяўляў, што мае намер вылучыцца ў 2006 годзе на прэзыдэнта. Паводле сына вязьня Ігара, бацька найбольш заклапочаны тым, ці дасягнуць адзінства кандыдаты ад апазыцыі. Міхаіл Марыніч лічыць, што толькі адзіны кандыдат можа перамагчы на гэтых надзвычай цяжкіх і важных выбарах. Ігар Марыніч кажа:
(Марыніч: ) “Бацька вельмі спадзяецца на тое, што палітыкі, якія лічаць сябе апазыцыйнымі рэжыму, адкінуць убок уласныя амбіцыі і здолеюць аб’яднацца. Што яны ўсе спрацуюць на чалавека, якога вызначаць адзіным кандыдатам, спрацуюць не на словах, а па-сапраўднаму. Ён перакананы, што толькі гэтак можна ўсім прадэманстраваць, што апазыцыя моцная і сапраўды змагаецца за вызваленьне народу”.
Амаль год таму ў калёніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт. Як ён пачуваецца цяпер? Паводле Ігара Марыніча, зьнешніх прыкметаў інсульту амаль не відаць, але бацька скардзіцца на тое, што яму ўвесь час мерзнуць ногі. Паводле дактароў, гэта сьведчыць пра тое, што нармальны кровазварот цалкам не аднавіўся. Таксама сваякоў непакоіць бледнасьць вязьня. Міхаіл Марыніч паведаміў, што яму мала даводзіцца бываць на сьвежым паветры.
Летась напачатку сьнежня Міхаіл Марыніч накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на вынесены яму прысуд, але дагэтуль не атрымаў адказу. Між тым, падобныя скаргі мусяць разглядацца за месяц. Ігар Марыніч паведаміў, што днямі ягонага бацьку ў калёніі паінфармавалі, што адказ ён нібыта атрымае пры канцы студзеня. У Вярхоўным судзе Беларусі мне пацьвердзілі, што скарга Міхаіла Марыніча была атрымана і, магчыма, ужо разгледжана. Выніку разгляду ў прэсавай службе суду ня ведаюць.
Былы амбасадар і міністар Міхаіл Марыніч быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі, якую сам жа ўзначальваў. Пазьней пакараньне было паменшанае на адзін год паводле амністыі. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуе, што Марыніча пакаралі за ягоную апазыцыйную дзейнасьць і намер вылучацца на прэзыдэнта.