“Беларуская ніва”, 1926 год:
“Газэты падаюць, што ў Вільні лічба вучыцельскіх сіл у польскіх пачатковых школах мае быць зьменшана на 60 душ (і яны будуць пераведзены на правінцыю). Мы са свайго боку даведаліся, што на адзін толькі Вялейскі павет, які чуць ня ўвесь пагалоўна зажадаў беларускіх школ… пасылаецца сёлета 50 вучыцялёў-палякоў… Само сабой зразумела, што ў-ва ўсёй Заходняй Беларусі, ня гледзячы на 15.000 пададзеных дэклярацыяў, ад часу выданьня закону 31 ліпеня 1924 году польская ўлада не адчыніла ніводнае беларускае школы!”
“ЛіМ”, 1966 год. Ул.Чантурыя адзначае:
“Тэндэнцыя да “абнаўлення” структуры гарадоў за кошт знішчэння старажытнасцей набыла шырокае распаўсюджанне. Як ні дзіўна, але асаблівыя намаганні праяўляюцца якраз у тых гарадах, дзе ваенныя разбурэнні, на шчасце, не закранулі архітэктурныя помнікі… там, дзе на зберажэнне рэшткаў гісторыі можна звярнуць больш увагі, бо ёсць што зберагаць, там хутчэй спяшаюцца “падцягнуцца” да ўзроўню тых гарадоў, у якіх лёс архітэктурных помнікаў склаўся няшчасліва”.
“Рэспубліка”, 1996 год. Астроляг Вераніка Кудраўцава прарочыць:
“У новы год мы ўвойдзем з крызісам улады (які будзе вымагаць свайго вырашэньня ў першай палове студзеня). У другой палове студзеня ўлада можа пайсьці на вельмі рашучыя дзеяньні. У другой палове лютага і да сярэдзіны сакавіка магчыма ўзмацненьне нацыянальных тэндэнцыяў, зьмены ў карным кодэксе. З пачаткам вясны на хвалі ўздыму Прэзыдэнт можа падпісаць дакумэнты, якія маюць істотнае эканамічнае і палітычнае значэньне”.