Крымінальную справу супраць Паўла Красоўскага распачала абласная міліцыя. Нагодай сталі карыкатуры на мясцовых чыноўнікаў, надрукаваныя ў чацьвёртым нумары газэты “Назіральнік”. Яна выдавалася Паўлам накладам 299 асобнікаў. Столькі дазваляе заканадаўства выдаваць без рэгістрацыі выданьня.
Чытачам прапаноўвалася інфармацыя пераважна сацыяльнага зьместу, але апошнія нумары “Назіральніка” былі прысьвечаныя выбарчай тэматыцы. На старонках газэты друкаваліся артыкулы выбарчага заканадаўства, прынамсі аб тым, што грамадзяне маюць права ставіць подпісы за некалькіх прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты.
Павал патлумачыў “Свабодзе”, што гэта было зроблена пасьля таго, як стала вядома, што адміністрацыя “БЕЛАЗу” у часе збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку папярэдзіла рабочых, каб тыя не падпісваліся за іншых прэтэндэнтаў.
Павал зьяўляецца лідэрам Жодзінскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” і кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча. Ён лічыць, што сапраўднай прычынай для крымінальнай справы сталі не карыкатуры ў газэце, а яго палітычная дзейнасьць.
Мы зьвязаліся зь ім, як толькі скончыўся ператрус.
(Красоўскі: ) “Мая кватэра пасьля ператрусу выглядае як пасьля пагрому. Усе рэчы раскіданыя на падлозе і на ложку, чамаданы, каробкі…Усё раскідана па кватэры. Зараз мне няёмка перад бацькамі і перад суседзямі, якіх выцягнулі на паўтары гадзіны ў якасьці панятых.
Ня думаю, што карыкатуры сталі прычынай. Хутчэй тое, што я зьяўляюся кіраўніком штабу Мілінкевіча. У нас ідзе даволі актыўная кампанія. Людзі падпісваюцца. Такім чынам мяне жадаюць паставіць пад кантроль, каб не выяжджаў з Жодзіна і быў тут пад падпіскай пра нявыезд.”
Супрацоўнікі жодзінскай міліцыі ў часе ператрусу адмовіліся даць камэнтары “Свабодзе”. Паўлу яны таксама не патлумачылі, які ён мае статус у крымінальнай справе.
Гэта першая крымінальная справа за абразу службовых асобаў, якую распачалі з-за публікацыі карыкатураў у газэце. Летась менская пракуратура распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі, падставай для якой сталі мультфільмы на інтэрнэт-сайце арганізацыі “Трэці шлях” (mult.3dway.org).