Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: Чаму людзі падпісваюцца за альтэрнатыўных кандыдатаў


Радыё Свабода Ад пачатку збору подпісаў за кандыдатаў на ўдзел удзел у прэзыдэнцкіх выбарах мінула 14 дзён. Цягам двух тыдняў сябры ініцыятыўных групаў абходзяць будучых выбарцаў па кватэрах, заклікаюць падпісвацца падчас вулічных пікетаў. Зь якіх меркаваньняў людзі на вуліцах Менску ставяць свае подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў, пыталася нашая карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці паставілі вы свой подпіс?”

(Спадар: ) “Паставіў яшчэ з самага пачатку за Мілінкевіча, а таксама за Пазьняка й за Казуліна. Няхай вылучаюцца, а галасаваць, пэўна буду за Мілінкевіча”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы чаму падпісваецеся?”

(Спадарыня: ) “Я пачытала зьвесткі пра яго, што ён сваімі рукамі й дом пабудаваў, і сад пасадзіў. Мне вельмі падабаецца, што ён за дзяцей хвалюецца, можа хоць адзін мужчына падумае пра нашых дзяцей. Мне падаецца. Што ён надзейны чалавек”.

(Спадар: ) “Праграма ў яго цікавая”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы за каго падпісваецеся?”

(Спадар: ) “За дэмакратыю, каб гэтае бязьмежжа ўрэшце скончылася. Па тэлевізыі фігуруе толькі адзін чалавек і ўвесь час хлусіць – ад пачатку да канца”.

(Спадарыня: ) “Я за Пазьняка, бо лічу, што гэта адзіны чалавек, які адстовае беларускую незалежнасьць. Ну й сваіх знаёмых агітую за яго”.

(Спадар: ) “За Казуліна, раней за Мілінкевіча таксама падпісаўся. Я за свабоду – надакучыла баяцца. Мой бацька ў 37 годзе адсядзеў пры Сталіне 10 гадоў, а пасадзілі на 19. Ня хочу, каб гэта ж здарылася з маімі дзецьмі ці ўнукамі. Няхай народ, Эўропа бачаць, што ў нас ня толькі ўсе за Лукашэнку, але ёсьць людзі, якія мысьляць ня толькі катэгорыямі чаркі й шкваркі. Што хочуць перамен і свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG