Памяшканьне на адзін пакой, імправізаваная сцэна й невялічкі бар – амаль поўнае начыньне клюбу. Адсутнасьць вонкавага ды сьветлавога афармленьня таксама сьведчылі на тое, што першапачаткова гэты клюб меў іншае прызначэньне. Нават удзельнікі кажуць, што з цяжкасьцю яго адшукалі.
(Карэспандэнтка: ) “Як вы сюды патрапілі?”
(Юначка: ) “Сябры ў акно грукнулі, сказалі: вось канцэрт. А ўвогуле мы тройчы вакол будынку блукалі не маглі ўваход знайсьці”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці не баіцеся?”
(Юнак: ) “Наадварот, яшчэ больш адрэналіну”.
(Юначка: ) “Мы нічога не баімся”.
(Юначка: ) “Мы, канечне, разумеем, што вяртаемся назад, ў часы, калі нешта адбывалася напаўлегальна, без дазволу ўладаў. Але тое, што такія імпрэзы нехта арганізоўвае, а моладзь сюды ідзе, гэта насамрэч прагрэс”.
У адрозьненьне ад гледачоў, якіх сабралася больш за сотню, арганізатары й адміністрацыя папрасілі не казаць пра назву й адрэсу клюбу. Яны асьцерагаюцца перашкодаў з боку ўладаў падчас падрыхтоўкі наступных аналягічных імпрэзаў, бо плянуюць прымеркаваць іх да прэзыдэнцкіх выбараў. Гавораць арганізатары Зьміцер і Аляксей.
(Зьміцер: ) “Плянуем зладзіць канцэрт гуртоў, якія сьпяваюць па-беларуску. Хочам зрабіць такую палітычную акцыю напярэдадні выбараў у падтрымку Мілінкевіча. Але ня ведаем, ці спраўдзіцца гэта”.
(Аляксей: ) “Цяжка гэта рабіць адкрыта, гэта немагчыма. Таму ўсё робіцца падпольна, проста ёсьць людзі, якія згаджаюцца гэта рабіць”.
Сярод іншых удзел у імпрэзе ў якасьці гледача прыняў таксама лідэр папулярнага гурту “Палац” Алег Хаменка. Вось як ён выказаўся пра незвычайны канцэрт.
(Хаменка: ) “Я расцэньваю яго, як паўпадпольны. Немагчыма ўявіць, што адзін з самых знакамітых гуртоў кажа, што ён будзе недзе выступаць, невядома ў якім клюбе, і калі жадаеце патрапіць, то мусіце патэлефанаваць і гэтак далей. Ну, нейкі цуд. У самыя падпольныя часы, за Брэжневым было нешта такое. Для мяне гэта дужа дзіўна, але ціква”.

Негалосная забарона на арганізацыю канцэртаў і выступленьне шэрагу папулярных беларускіх музыкаў у тэле й радыёэфіры распачалося пасьля іхнага выступленьня на пляцы Бангалор у часе мітынгу, арганізаванага дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Акцыя, дазволеная гарадзкой адміністрацыяй, прайшла 21 ліпеня пазамінулага году пад лёзунгамі: "Не трэцяму тэрміну!", "Свабода Марынічу!" Сярод іншых удзел у канцэрце прынялі гурты “N.R.M.”, "Нэйра дзюбель","Палац", Аляксандр Памідораў і іншыя. Аднак незадаволенасьць імпрэзай выказаў Аляксандр Лукашэнка, і неўзабаве ўлады распачалі перасьлед усіх удзельнікаў, які доўжыцца й па сёньня.