Усе удзельнікі былі запрошаныя на канцэрт пэрсанальна, а арганізатары просяць не згадваць назву клюбу, каб не ўзьнікла перашкодаў на будучыню з боку ўладаў.
Нагадаем, што негалосная забарона на арганізацыю канцэртаў і выступленьне шэрагу папулярных беларускіх музыкаў у тэле- й радыёэфіры распачалося пасьля іхнага выступленьня на пляцы Бангалор у часе мітынгу, арганізаванаму дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Акцыя прайшла 21 ліпеня 2004 году пад лёзунгамі: "Не – трэцяму тэрміну!", "Свабода Марынічу!", і была дазволеная гарадзкой адміністрацыяй. Сярод іншых удзел у канцэрце прынялі гурты “N.R.M.”, "Нэйра Дзюбель","Палац", Аляксандр Памідораў і іншыя. Незадаволенасьць канцэртам выказаў Аляксандр Лукашэнка, і неўзабаве ўлады распачалі перасьлед усіх удзельнікаў, які доўжыцца й па сёньня.