Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2006 Беларусь будзе старшыняваць у некалькіх арганізацыях былога СССР


Уладзімер Глод, Менск Беларусь у 2006 годзе будзе дзейным старшынём у ЭўрАзЭС (Эўрапейска-азіяцікай эканамічнай супольнасьці) і АДКБ (Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы).

Пра гэта сёньня нагадаў Аляксандар Лукашэнка падчас выступу на нарадзе, якая адбылася ў Менску.

Паводле А.Лукашэнкі, "праблемаў там звышдастаткова, і ўсе кіраўнікі дзяржаваў чакаюць, што ж зробіць Беларусь падчас старшынёўства ў гэтых арганізацыях".

Аляксандар Лукашэнка нагадаў таксама аб важнай ролі Беларусі ў СНД.

Аглядальнікі ў гэтай сувязі адзначаюць, што Беларусь прапанавала зацьвердзіць першым намесьнікам старшыні выканкаму выканаўчага сакратара СНД Уладзімера Гаркуна -- былога амбасадара Беларусі ў Літве.

Спадар Гаркун зьменіць на гэтай пасадзе, якая традыцыйна лічыцца беларуксай квотай, Дзьмітрыя Булахава, які яшчэ летась сышоў у адстаўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG