Як распавёў Леанід Невар, кіраўнік рэгіянальнай ініцыятыўнай групы ў падтрымку генэрала Фралова, у Гомелі ім не ўдалося зарэгістраваць сваіх чальцоў.
Таму на Цэнтральны рынак прыехалі зборшчыкі подпісаў з Рэчыцы. Распавядае Сяргей Гапанюк:
(Гапанюк: ) “Падышлі супрацоўнікі міліцыі, папрасілі прад''явіць дакумэнты. Я паказаў свой пашпарт, пасьведчаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэтым міліцыянты не абмежаваліся. Сказалі: пойдзем да начальніка аддзяленьня, які тут, на Цэнтральным рынку. Трэба пазнаёміцца з начальнікам”.
Знаёмства з начальнікам аддзяленьня Аляксандрам Астэнкам не адбылося. Старшына і сяржант прывялі зборшчыкаў подпісаў да ўчастковага, старэйшага лейтэнанта міліцыі.
Што адбывалася далей, распавёў другі зборшчык подпісаў з Рэчыцы Алег Шабетнік:
(Шабетнік: ) “Участковы інспэктар праверыў нашы дакумэнты, перапісаў зьвесткі, схадзіў кудысьці, штосьці даведаўся. Потым нам сказалі, што мы можам ісьці”, – распавёў зборшчык подпісаў Алег Шабетнік з Рэчыцы.
Чым кіраваліся міліцыянты, затрымліваючы зборшчыкаў, у начальніка аддзяленьня Аляксандра Астэнкі даведацца не ўдалося. Дзяжурны міліцыянт сьцьвярджаў, што ён выкліканы да вышэйшага начальства ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.
Тым часам намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі маёр Сяргей Яфіменка так патлумачыў дзеяньні сваіх падначаленых:
(Яфіменка:) “Як толькі я даведаўся пра гэта, я запытаў пра пасьведчаньні. Далажылі, што ў парадку. Я патлумачыў, што ў нас перадвыбарчая кампанія. Людзі зьбіраюць подпісы. Яны ж нічога не парушаюць. Таму я ім сказаў: хлопцы, папрасіце прабачэньня і хуценька адпускайце. Я патлумачу ўсё асабоваму саставу, я вас зразумеў”, – сказаў з нагоды інцыдэнту са зборшчыкамі подпісаў з Рэчыцы намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі маёр Яфіменка.
Тым часам, калі Леанід Невар са зборшчыкамі подпісаў знаходзіўся ў Гомелі, у Рэчыцы сярод белага дня на вуліцы Савецкай трое невядомых падлеткаў зьбілі ягонага 11-гадовага ўнука Даніэля. Той прыехаў з Ізраілю пагасьціць да дзеда. Падлеткі вымагалі ва ўнука Невара грошы.