Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэл дэ Гухт лічыць, што дэмакратызацыя Беларусі будзе "паступовай"


Радыё Свабода Сёньня Карэл дэ Гухт, міністар замежных справаў Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ, выказаўся наконт прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Беларусі ў сакавіку сёлета.

(дэ Гухт: ) "Я накіроўваюся ў Вену разам са спэцыяльным прадстаўніком бэльгійскага старшынства ў АБСЭ, і мы будзем абмяркоўваць зь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, як мы можам ўпэўніцца, што выбары ў Беларусі будуць больш свабоднымі і справядлівымі, чым раней. Ці будзе гэта азначаць, што яны будуць сапраўды свабоднымі і справядлівымі – гэта ўжо іншая справа. Наагул кажучы, гэты прагрэс заўсёды адбываецца паступова".

Сказаў Карэл дэ Гухт, міністар замежных справаў Бэльгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG