Палкоўнік Хэлена Валіньска ў 1940-я – 1950-я была вядомая актыўным удзелам у працэсах у справах былых жаўнераў Арміі Краёвай, у тым ліку і генэрала Аўгуста Фэльдорфа, які паводле выраку камуністычнага суду быў расстраляны.
Да студзеня гэтага году Валіньска, якая ў 1970-я пераехала ў Вялікабрытанію, атрымлівала польскую пэнсію – каля паўтысячы даляраў, аднак Міністэрства абароны высьветліла, што пэнсія была прызнаная ёй незаконна, бо пракурор ня мела адпаведнага стажу працы.
(Зёбра: ) “Я вельмі задаволены, што прынятае такое рашэньне і паведаміў аб гэтым міністру абароны Радаславу Сікорскаму. Мы будзем рабіць адпаведныя крокі, каб такія рашэньні былі прынятыя і ў дачыненьні да іншых злачынцаў сталінскіх часоў”, – заявіў міністар юстыцыі і генэральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра.
У хуткім часе будуць правераныя дакумэнты, на падставе якіх пэнсіі атрымліваюць шэраг іншых сталінскіх пракурораў і сьледчых.
У сваю чаргу Хэлена Валіньска працягвае заяўляць, што яна не вінаватая і што яе перасьлед мае палітычны і антысэміцкі характар.