Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец не атрымаў плянавага адпачынку


Радыё Свабода Сёньня палітык Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў Полацкім раёне, вымушаны быў зьмяніць месца працы.

Дагэтуль Севярынец працаваў штабялёўшчыкам на лесапункце, а цяпер выпраўлены на аддаленую дзялянку, дзе будзе валіць лес. Да 17 студзеня Павал мусіць прайсьці стажыроўку, пасьля чаго пачне самастойную працу. Сам Павал тлумачыць перавод на новае месца працы спробай ўладаў канчаткова ізаляваць яго ад сяброў і знаёмцаў, якія стала наведвалі яго на лесапункце.

15 студзеня Павал Севярынец павінен быў, паводле графіку, атрымаць 4 дні адпачынку. Аднак начальнік Маласітненскага лесапункту сп. Лілін не падпісаў адпаведную заяўку, хаця Павал Севярынец не парушаў працоўнага і дысцыплінарнага рэжыму. У тэлефоннай размове з бацькамі Севярынец сказаў, што калі яму найбліжэйшым часам не дадуць вызначаны правіламі адбыцьця пакараньня адпачынак, ён распачне індывідуальны страйк.

Севярынец быў асуджаны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму ўвосень 2004 году.
XS
SM
MD
LG