З траўня 2003 году, згодна з пастановай Саўміну, усе платныя паслугі, незалежна ад формы ўласнасьці мэдычнай ўстановы, падаткам на даданую вартасьць не абкладаліся. Цяпер, згодна з новым Указам прэзыдэнта, падаткам ня будзе абкладацца толькі “мэдычна-сацыяльная дапамога па дагляду за хворымі пры стацыянарным лячэньні”. Паводле дакумэнту, “такія паслугі аказваюцца выключна дзяржаўнымі ўстановамі толькі асобам пажылога ўзросту, доўгажыхарам, інвалідам з хранічнымі захворваньнямі”. Усім астатнім давядзецца плаціць падатак. Такім чынам, усе платныя мэдычныя паслугі і ў дзяржаўных установах, і ў прыватных цэнтрах за кошт дадатковага падаткаабкладаньня павысяцца прыкладна на 18 %.
У Міністэрстве аховы здароўя атрымаць камэнтар не ўдалося: начальнік аддзелу прадпрымальніцкай дзейнасьці і цэнаўтварэньня цягам дня быў то ў міністра, то выходзіў па іншых справах. Ягоная намесьніца без дазволу начальства гаварыць адмовілася.
(Намесьніца начальніка: ) “Толькі праз кіраўніцтва. У любой сытуацыі. Ён проста выйшаў. Тэлефануйце пазьней”.
Кіраўніца аднаго прыватнага стаматалягічнага цэнтру так пракамэнтавала сытуацыю.
(Стаматоляг: ) “Мы ўжо былі вымушаныя павысіць цэны на паслугі на 5%. Пакуль ніякіх тлумачэньняў зьверху нам не паступала, але, я думаю, прыйдзецца павялічыць кошты на матар’ялы. Натуральна, гэта выльецца ў падаражаньне паслугаў для насельніцтва. Канешне, стаматалягічныя паслугі і цяпер ня танныя для насельніцтва, але цэны падвысяцца, я думаю, на 15-20%”.
Пераважная бальшыня насельніцтва, не сакрэт, лечыць зубы ў прыватных цэнтрах і платных кабінэтах паліклінік, бо за высокаякасныя імпартныя матар’ялы для плямбаваньня ўсё адно даводзіцца плаціць… Так што самыя запатрабаваныя стаматалягічныя паслугі стануць яшчэ даражэй.
А што думае наконт чарговага падаражаньня мэдычных паслугаў народ?
(Карэспандэнтка: ) “Ці карыстаецеся вы платнымі паслугамі?”
(Спадарыня: ) “Так, я карыстаюся платнымі паслугамі. У асноўным, гэта прыватныя мэдычныя цэнтры. Натуральна, кошты там занадта высокія, каб іх яшчэ ўздымаць. Я лічу, што гэта неразумна.
(Карэспандэнтка: ) “А 18% – гэта істотна для вас будзе?”
(Спадарыня: ) “Так, гэта даволі істотна – 18%!”
(Жанчына: ) “У дзяржаўных установах сядзець у чэргах у мяне абсалютна няма часу. Таму даводзіцца часьцяком плаціць. Хаця ўся гэта мэдычная дапамога “вылятае ў капейчыну”. Натуральна, гэта вельмі моцна ўдарыць па кішэні”.