10 студзеня, прэтэндэнт у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Казулін наведаў Магілёў. Ён сустрэўся зь магілёўскімі будаўнікамі, студэнтамі Магілёўскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта, прайшоў па рынках горада.
Прафэсар Аляксандар Казулін прыехаў апоўдні і наведаў будаўнічае ўпраўленьне №129. На сустрэчу зь ім прыйшло некалькі дзясяткаў рабочых. Вось што сказаў удзельнік сустрэчы Уладзімер Расюк:
(Расюк: ) "Рабочы клас хацеў бы ведаць праграму аднаго зь нашых прэтэндэнтаў, запытаць, ці можа ён зрабіць лепш, чым цяперашняя ўлада".
Будаўнікі, якія атрымліваюць 150 даляраў у месяц, пыталіся, ці ёсьць магчымасьць павялічыць памеры заробкаў, палепшыць умовы працы, цікавілася, калі можна пабудаваць кватэры за ўласны кошт. Але бальшыня зь іх на сустрэчу не прыйшлі, казалі, што баяцца ўлады.
Сустрэча зь рабочымі прайшла бяз праблемаў пад здымкі тэлеканала "Магілёў-1". Актывісты ініцыятыўнай групы прэтэндэнта не маглі зразумець, адкуль тэлежурналісты даведаліся пра ягоны візыт.
Праблемы чакалі ініцыятыўную групу ў альма-матэр Аляксандара Лукашэнкі, у Магілёўскім пэдагагічным унівэрсытэце. Спачатку студэнты размаўлялі са спадаром Казуліным і каля ягонага пляката ставілі подпісы. Вось што заявіў адзін зь студэнтаў:
(Студэнт: ) "Я ня ведаў гэтага чалавека. Зараз пазнаёміўся. Вельмі рады, што пачыталі ягоную прамову. Я пабачыў, што гэта чалавек справы".
Празь нейкі час зьявіўся прарэктар па выхаваўчай працы Ўладзімер Папоў і патрабаваў, каб прэтэндэнт перастаў зьбіраць подпісы ў унівэрсытэце:
(Папоў: ) "Ідземце, паглядзіце, пакажыце, дзе вы можаце займацца".
(Казулін: ) "Мы можам праводзіць агітацыю ўсюды, і адмыслова ў Цэнтрвыбаркаме атрымалі гэтае тлумачэньне. І вы ведаеце, што я былы рэктар".
(Папоў: ) "Я ведаю цудоўна".
(Казулін: ) "Я вас выхоўваў і вучыў, як трэба весьці. Таму вы мне не ўказвайце, калі ня ведаеце заканадаўства".
(Папоў: ) "Я ведаю заканадаўства ня горш за вас. Я вам не забараняю. Я кажу, што ня трэба займацца агітацыяй".
(Казулін: ) "Мы агітацыяй не займаемся. Мы зьбіраем подпісы, вам панятна?"
(Папоў: ) "Не кажыце мне "панятна"!"
Збор подпісаў працягваўся, аднак калі былы рэктар прыйшоў на інфармацыйную гадзіну, на якой вялі размову аб прэтэндэнтах у прэзыдэнты, то пабыў там ня больш дваццаці хвілінаў. Калі ён стаў задаваць пытаньні выкладчыцы, то яна выклікала першага прарэктара пэдунівэрсытэту Міхаіла Вішнеўскага. Аднак Аляксандар Казулін даў станоўчую ацэнку вынікам сваёй паездкі ў Магілёў:
(Казулін: ) "Мы бачым, што людзі баяцца. Але як толькі пачынаеш зь імі размаўляць, тлумачыць і распавядаць пра тое, што адбываецца і як мусіць быць, у іх раскрываюцца вочы. І яны вядуць сябе зусім па-іншаму. Таму збор подпісаў у унівэрсытэце ішоў досыць актыўна, і мы за кароткі час сабралі сто подпісаў".
Гэта не адзіны выпадак, калі ўлады перашкаджаюць збору подпісаў за апазыцыйных прэтэндэнтаў у службовых будынках. Так, актывісты групы Аляксандра Мілінкевіча не змаглі патрапіць у многія завадзкія інтэрнаты Магілёва.