Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ідзе збор подпісаў у Горадні?


Радыё Свабода Як зьбіраюць подпісы за прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты на Гарадзеншчыне? У ініцыятыўнай групе Аляксандра Мілінкевіча зборам подпісаў задаволены, у групе Аляксандра Казуліна – усё нармальна, у групе Аляксандра Лукашэнка – цудоўна.

На Гарадзеншчыне найбольш актыўна збор подпісаў вядзецца за трох прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь: Аляксандра Мілінкевіча, Аляксандра Казуліна і Аляксандра Лукашэнку.

Іхныя ініцыятыўныя групы працуюць ва ўсіх раёнах вобласьці. І ўсе перакананы, што яны зьбяруць неабходную колькасьць подпісаў. У кожнай ініцыятыўнай групе падкрэсьліваюць, што выбаршчыкі вельмі прыязна ставяцца да іх кандыдата.

Кіраўнік абласнога штабу ініцыятыўнай групы А. Мілінкевіча Анатоль Хацько нават заўважае, што апошнія два дні сябрам іх ініцыятыўнай групы не чыніліся перашкоды з боку ўладаў. Больш таго, ён лічыць, што выбаршчыкі сасьпелі да значных пераменаў у грамадзтве.

(Хацько: ) “Усё ідзе нармальна. Я лічу, што нашае грамадзтва ўжо сасьпела да пераменаў. Подпісы людзі ставяць з задавальненьнем, нават не задумваючыся над тым, ці падтрымліваць прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча”.

У Гарадзенскім Аграрным ўнівэрсытэце ўтворана група з 15 студэнтаў, якія зьбіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Прарэктар па выхаваўчай рабоце Фёдар Лявонаў сам не ўваходзіць у ініцыятыўную групу, але ведае, як працуюць ягоныя студэнты і нават сам, каб зэканоміць ім час, завозіць подпісы ў Адміністрацыю раёна для праверкі. Ён таксама ведае, што выбаршчыкі адэкватна рэагуюць на прозьвішча – Лукашэнка.

(Лявонаў: ) “Цудоўна праходзіць збор подпісаў, проста выдатна. Ніхто зь людзей не зьдзіўляецца нашым зборшчыкам подпісаў, усе адэкватна рэагуюць на прозьвішча – Лукашэнка. І павінен сказаць, што нікога не зьдзіўляе наша хаджэньне, і народ нармальна рэагуе”.

Адзін з найбольш актыўных зборшчыкаў подпісаў за Аляксандра Казуліна, гарадзенец Раман Юргель, упэўнены, што ў ягонага прэтэндэнта на кандыдата ў прэзыдэнты склаўся свой электарат, але адзначае:

(Юргель:) “За вечар чалавек можа сабраць 35-40 подпісаў за А.Казуліна. Тыя, хто падпісваецца за А.Лукашэнку, адразу дзьверы зачыняюць. А хто падпісваецца за А.Мілінкевіча, чамусьці не жадаюць ставіць свой подпіс за А.Казуліна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG