Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная Воля” другія суткі ў Дубровенскай міліцыі


Радыё Свабода Наклад незалежнай газэты “Народная Воля” пакуль ня будзе вернуты выдаўцу. Пра гэта галоўнаму рэдактару газэты Іосіфу Сярэдзічу сёньня ўвечары паведамілі ў Дубровенскім райаддзеле міліцыі, дзе ўжо другія суткі знаходзіцца 27 тысячаў асобнікаў 3 і 4 падвойнага нумару “Народнай Волі”.

9 студзеня супрацоўнікі аддзелу барацьбы з кантрабандай Віцебскай мытні затрымалі надрукаваны ў Смаленску наклад газэты, спаслаўшыся на тое, што нумар накладной на газэты быў напісаны ад рукі.

Паводле Іосіфа Сярэдзіча, заўтра супрацоўнікі Дубровенскай міліцыі зьбіраюцца зрабіць шэраг запытаў у розныя ўстановы, каб спраўдзіць законнасьць выхаду “Народнай Волі”.

На патрабаваньне супрацоўнікаў міліцыі рэдакцыя ўжо даслала па факсе копію дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць права перавозчыка на аказаньне транспартных паслугаў "Народнай Волі".

На мінулым тыдні на расейска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1 і 2 падвойны нумар “Народнай Волі”. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі гэта тым, што суправаджальныя дакумэнты не былі аформленыя адпаведным чынам.

27 тысячаў асобнікаў амаль суткі знаходзіліся ў Дубровенскім аддзеле ўнутраных справаў, потым газэты вярнулі выдаўцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG