Ужо некалькі разоў запар у Польшчы, як і ў іншых эўрапейскіх краінах, адбываліся дэманстрацыі і мітынгі салідарнасьці зь Беларусьсю. Адбудзецца акцыя і ў гэтым месяцы, але, прынамсі ў Беластоку, яна пройдзе не зусім звычайна.
Прадстаўнікі фонду імя Робэрта Шумана выпусьцяць там у паветра сотні, як яны кажуць, “дэмакратычных” паветраных шарыкаў да якіх будуць прымацаваныя лісты са словамі салідарнасьці.
Гаворыць каардынатарка акцыі Ева Грундстэйнэ:
(Грундстэйнэ: ) “16 студзеня ў Беластоку мы пусьцім у неба паветраныя шарыкі зь лістамі па-беларуску і па-польску. У гэты дзень, калі беларусы запальваюць у вокнах сьвечкі, мы хочам каб яны атрымалі словы салідарнасьці і падтрымкі ад нас. Тое самае адбудзецца і ў лютым і ў сакавіку. Нам неабыякавы лёс Беларусі і мы будзем працягваць акцыі падтрымкі”.
У лістах будуць, сярод іншага, перакладзеныя на беларускую мову словы з песьні “Муры” польскага барда Яцка Качмарскага, якія сталі гімнам польскіх пераменаў:
“Вырві з муру зубы кратаў, Зарві кайданы зь сястры і брата – Муры ўпадуць, ўпадуць, ўпадуць, І пахаваюць усе старога сьвету страты”
Гаворыць старшыня ўправы фонду Шумана, доктар Пётр Навіна-Канопка, які ў 80-я гады быў актывістам антыкамуністычнай апазыцыі і браў удзел у “круглым стале”.
(Доктар Навіна-Канопка: ) “Гэта, канечне, сымбалічная акцыя, але калі я ўспамінаю тое, што адбывалася ў Польшчы ў часе ваеннага становішча – а параўнальная сытуацыя цяпер склалася ў Беларусі – такія сымбалічныя акцыі былі для нас вельмі і вельмі важныя. Яны давалі надзею і мужнасьць, каб змагацца далей. Гэта патрэбна цяпер і беларусам”.