Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Эўракамісіі: вяшчаньне пачнецца яшчэ да выбараў


Радыё Свабода Прэсавая сакратарка Эўракамісіі Эма Ўдвін паведаміла сёньня пра тое, як ідуць справы з тэндэрам на стварэньне на сродкі Эўракамісіі новай радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на Беларусь.

(Удвін: ) "Я магу пацьвердзіць, што гэта адбываецца, што ў студзені будзе рашэньне наконт кандыдата на новы кантракт вяшчаньня на Беларусь. Такім чынам гэта адбудзецца праз тыдзень ці два. Будуць адмысловыя тэле– і радыёпраграмы, прысьвечаныя выбарам, вяшчаньне пачнецца да выбараў".

У тэндэры на стварэньне новага радыё для Беларусі ўдзельнічаюць літоўскі Цэнтар пераходнай дэмакратыі ў кансорцыюме з украінскай тэлерадыёкампаніяй "NBM" (5-ы канал) і беларускай фундацыяй падтрымкі інавацыйных дасьледаваньняў, нямецкая прыватная фірма "Media Consulta" ў кансорыцыюме з расейскім тэлеканалам "Цэнтар ТВ", латвійскае радыё "SWH", Польская тэлевізія ў кансорцыюме з "Радыё Беласток".

Конкурс на лепшы праект замежнага тэлерадыёвяшчаньня для Беларусі быў аб''яўлены Эўракамісіяй у верасьні 2005 году. Эўракамісія плянуе выдзеліць на гэты мэдыйны праект два мільёны эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG