Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зуброўца выклікалі на допыт у пракуратуру


Радыё Свабода Актывіста "Зубра" Аляксандра Казакова выклікаюць на допыт. На яго і Зьмітра Зубра заведзена крымінальная справа. Актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам у часе затрыманьня.

Сёньня сьледчы пракуратуры дапытаў Аляксандра Казакова. 27 сьнежня позна ўвечары Аляксандра і Зьмітра затрымалі супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну Менску за палітычныя графіці. Міліцыянты спачатку склалі пратакол за дробнае хуліганства, але пазьней перарабілі яго і абвінавацілі хлопцаў у супраціве міліцыі падчас затрыманьня. Пракуратура распачала крымінальную справу, а хлопцаў на час сьледзтва адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.

Аляксандар Казакоў адкідае абвінавачаньні. Ён спасылаецца на мэдычную даведку, паводле якой, яму пры затрыманьні зламалі нос і ўдарылі нагу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG