“Минская речь”, 1906 год. Дзядзька Ваня піша:
“Твае песьні не даходзяць да народу…” Гэтак сказаў аднойчы Максім Горкі Шаляпіну, сказаў з дакорам. І, сапраўды, не дайшлі да народу песьні Шаляпіна, дый наўрад ці калі-небудзь дойдуць: не па кішэні народу песьні славутага артыста. Затое песьні Максіма Горкага… таксама не дайшлі да народу: надта ўжо дорага выдае іх “Знание”… ці сам аўтар… хто іх ведае… але толькі песьні Максіма Горкага дарагаватыя-такі для народу: што ні кніжка, то рубельчык… (Такім чынам, песьні пра народ, песьні для народу, якія распавядаюць сьпевакі з народу, — народ ня чуе…)”
“Звезда”, 1926 год:
“Днямі скончылася праверка ведаў беларускай мовы супрацоўнікаў Наркамзему. Усяго прайшло праз камісіі 262 чал. Вынікі праверкі наступныя: здавальняюча ведаюць беларускую мову — 58 чал., слаба — 137, ня ведаюць мовы — 68. Тым, хто не засвоіў беларускай мовы, прапанавана за тры месяцы вывучыць яе, пасьля чаго будзе зладжана паўторная праверка”.
“ЛіМ”, 1956 год:
“У канцы 1954 году ў Мінску пачата будаўніцтва цырка. Гэта будзе адзін з лепшых цыркавых будынкаў у Савецкім Саюзе. Глядзельная зала яго разлічана на 2000 месц… Манеж будзе пабудаваны з улікам апошніх дасягненьняў тэхнікі… (Святло на трынаццаціметровы манеж забяспечаць 192 рознакаляровыя пражэктары. За кулісамі ствараюцца ўтульныя гардэробы для артыстаў, гімнастычныя і рэпетыцыйныя залы.) Цырк абсталёўваецца магутнай вентыляцыяй. Для артыстаў будуецца жылы дом… Адкрыццё цырка намячаецца ў канцы 1956 года. К гэтаму часу рыхтуецца праграма, у якой асноўнае месца павінны заняць беларускія артысты”.