Як паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, ў панядзелак прыкладна а 15 гадзіне 27 тысячаў асобнікаў газэты затрымалі супрацоўнікі беларускай мытні на памежным пункце ў Рудні. Прыкладана праз гадзіну супрацоўнікі Віцебскай мытні без тлумачэньня прычынаў затрыманьня газэты паведамілі Радыё Свабода наступнае.
(Супрацоўнік Віцебскай мытні: ) “Дубровеньская міліцыя ўжо выехала, будуць забіраць газэту ў Дуброўна”.
У дзяжурнай частцы Дубровеньскага райадзелу міліцыі на пытаньне аб затрыманым накладзе “Народнай Волі” адказалі наступнае.
(Дзяжурны міліцыянт: ) “Разумееце, што ўся інфармацыя засакрэчаная”.
Як сьцьвярджае галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, яму не было паведамлена пра прычыны затрыманьня накладу 3-га і 4-га падвоенага нумару газэты.
На мінулым тыдні гэтак жа на расейска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1 і 2 падвоены нумар “Народнай Волі”. Супрацоўнікі міліцыі тлумачылі гэта тым, што суправаджальныя дакумэнты на газэту не былі аформленыя належным чынам. 27 тысячаў асобнікаў амаль суткі знаходзіліся ў Дубровеньскім адзелу ўнутраных справаў, потым газэты вярнулі выдаўцу.
Цяпер жа, паводле Іосіфа Сярэдзіча, усе дакумэнты на газэту аформленыя належным чынам. Спадар Сярэдзіч зьвязвае чарговае затрыманьне накладу газэты з палітычнай сытуацыяй у краіне.
(Сярэдзіч: ) “Трэба, каб уся Беларусь кінулася на выратаваньне газэты. Калі ёсьць у Беларусі такія сілы… Я ж не раблю газэту для сябе. Яна патрэбна для Беларусі, для сёньняшніх і заўтрашніх пакаленьняў…”
З кастрычніка 2005 году “Народная Воля” вымушаная друкавацца за мяжой у Смаленскай друкарні. З 1 кастрычніка ўсе падразьдзяленьні “Саюздруку” ў аднабаковым парадку скасавалі з газэтай дамовы на распаўсюд. Манапаліст у сфэры падпіскі на пэрыядычныя выданьні прадпрыемства “Белпошта” не ўключыла “Народную Волю” у падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 году, і цяпер калектыў “Народнай Волі” спрабуе стварыць уласную сыстэму распаўсюду, але гэтая праца яшчэ дасканала не наладжаная, і першы падвоены нумар за 2006 год атрымалі яшчэ ня ўсе чытачы, якія пералічылі перадаплату за студзеньскія нумары.