Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іосіф Сярэдзіч: “Становішча – як на вайне: “Народная воля” у блякадзе!”


Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнага друку

Сёньняшні нумар “Народнай волі” адкрывае зварот яе заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча. Спашлюся на цытату: “Заблякаваная друкарня, заблякаваныя шапікі, заблякаваная пошта... Прарываем блякаднае кальцо ў адным месцы, сьціскаецца – у другім... Як на вайне!”

Адзначу, што “Народная воля” мае сёньня восем старонак. На першай – “гарачыя” паведамленьні зь Менску, Гародні, Пінску, Верхнядзьвінску пра, як піша выданьне, “сэзон паляваньня” на актывістаў і зборшчыкаў подпісаў.

Імёны ў сёньняшняй “Народнай волі”. Кіраўнік Рады беларускае інтэлігенцыі Уладзімер Колас лічыць, што дзеля агульнай мэты трэба аб”яднаць намаганьні, і час яшчэ ня страчаны...

Хто такі Анатоль Рубінаў? Падрабязнасьці да прызначэньня на пасаду першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта...

“Гульцы” –храналёгія іншых перастановак у атачэньні Лукашэнкі.

“Комсомольская правда в Белоруссии” сёньня даводзіць, што платныя паслугі ў мэдычных установах падаражэюць на 18 працэнтаў. Напрыклад, кардыяграма будзе каштаваць, як піша “Камсамолка”, трыццаць тысяч рублёў, а УЗІ – амаль 80 тысяч. Паводле “Камсамолкі”, рост коштаў выклікаў нядаўні ўказ прэзыдэнта, які журналісты параўноўваць з дазволам на дадатковыя аблажэньні.

Як у новым годзе даходзяць да чытача незалежныя газэты? Сёньня з адказам на пытаньне Радыё Свабода” рэдактар “Ганцавіцкага часу” Пятро Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “Вырашылі, што трэба ствараць сваю сыстэму распаўсюду і пачалі ў кожнай буйной вёсцы, дзе каля адной тысячы і больш насельніцтва, шукаць сваіх людзей. Яны вядуць падпіску і даносяць газэту. Мы бярэм папярэднюю аплату, пасьля гэты чалавек даносіць газэты. Лічыце, што гэта тая самая праца паштальёна, толькі па-іншаму называецца. Таму мы практычна мала страцілі. Пакуль ўтрымліваем каля 2,5 тысячы свой тыраж”.

Паведаміў рэдактар незалежнай газэты “Ганцавіцкі час” Пятро Гузаеўскі. Нагадаю, што выданьню сёлета цалкам адмоўлена ў падпісцы і распаўсюджваньні празь дзяржаўныя ўстановы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG