Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса пра беларускія выбары


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пра рашэньне Аляксандра Вайтовіча адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах піша сёньняшняя польская прэса.

“Gazeta Wyborcza” піша, што акадэмік Аляксандар Вайтовіч адмовіўся ад удзелу ў кампаніі, бо лічыць, што балятавацца ў недэмакратычных выбарах няма сэнсу, і што гэта толькі “ўзмацняе легітымнасьць удзелу ў выбарах” цяперашняга беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які балятуецца трэці раз запар.

Польскі штодзёньнік падкрэсьлівае, што, паводле спадара Вайтовіча, ніводзін з палітыкаў, якія хочуць балятавацца на пасаду прэзыдэнта, акрамя цяперашняга кіраўніка краіны, ня мае доступу да дзяржаўных мэдыяў, “якія ўжо пачалі моцную агітацыйную кампанію на ягоную карысьць”.

“Аляксандар Вайтовіч яшчэ ня вырашыў, каго падтрымае з тых палітыкаў, якія пакуль працягваюць зьбіраць подпісы каб зарэгістравацца ў якасьці кандыдатаў, але, на ягоную думку, удзел у выбарах возьмуць толькі чацьвёра зь іх”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Іншыя мэдыі зьвяртаюць увагу на тое, што актывістам дэмакратычных кандыдатаў у некаторых рэгіёнах Беларусі ўсяляк перашкаджаюць працаваць , таму нават пры поўнай мабілізацыі сілаў яны могуць не назьбіраць неабходную колькасьць подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG