Каля вялікіх сталічных крамаў, у пераходах актыўна ідзе збор подпісаў, у гадзіну пік ствараюцца нават невялікія чэргі ў некалькі чалавек.
(Карэспандэнтка: ) “За каго вы паставілі подпіс?”
(Дзяўчына: ) “За Зянона Станіслававіча Пазьняка, таму што ён наш лідэр сапраўдны”.
(Хлопец: ) “Таксама за Зянона Станіслававіча”.
Дзяўчына: ) “За былога рэктара БДУ Казуліна”.
(Хлопец: ) “А мы – за Мілінкевіча, таму што ён чалавек з народу, і мы яго падтрымліваем”.
(Спадар: ) “Натуральна, за Казуліна, ён быў рэктарам БДУ. Ён зможа зьмяніць нешта”.
(Спадар: ) “За ўсіх, хто хоча ўдзельнічаць”.
(Дзяўчына: ) “За Казуліна. Хопіць ужо Лукашэнку”.
(Спадар: ) “Паставіў за траіх: Казуліна, Пазьняка і Мілінкевіча”.
(Спадар: ) “За любога, акрамя Лукашэнкі. Надакучыў!”
Каля сталічнага ГУМу – пікет з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі. Народу вакол наагул няма. Гутару з сябрам ініцыятыўнай групы, чальцом БРСМ, які не назваўся.
(Карэспандэнтка: ) “Як ідзе збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, і ці шмат моладзі падпісваецца?”
(Зборшчык подпісаў: ) “Збор подпісаў ідзе слаба, а моладзь прысутнічае. Магчыма, гэта зьвязанае з холадам, магчыма, сьпяшаюцца па сваіх справах”.
Прэсавы сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Вазьняк сьцьвярджае, што лягчэй за ўсё працаваць менавіта з моладзьдзю.
(Вазьняк: ) “Працаваць зь імі вельмі лёгка: мы да маладых ідзем з тым, што яны чакаюць. А прагнуць яны перамен, яны хочуць жыць у новай Беларусі без Лукашэнкі, дзе ў іх будзе больш магчымасьцяў. І зь імі лёгка размаўляць, яны ахвотна подпісы ставяць. Хаця элемэнт страху прысутнічае”.
Паводле Сяргея Вазьняка, трэба толькі дасканала вывучыць выбарчае заканадаўства: тады ня будзе праблем са зборам подпісаў нават у студэнцкіх інтэрнатах, дзе на варце стаяць пільныя камэнданты і вахцёры.
На думку Мечыслава Грыба, кіраўніка перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна, самае галоўнае – прыцягнуць да працы саму моладзь.
(Грыб: ) “У нашых шэрагах працуе “Маладая Грамада”, сябры ініцыятыўнай групы. Мы лічым, што гэта самае лепшае: ніхто ня ведае моладзь лепш, чым моладзь ведае сама сябе. Мы не аддзяліліся ад іх, а працуем разам зь імі. Вось і увесь наш сакрэт”.