Паводле прадстаўнікоў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя дзеці сталі ахвярамі сьмяротна небясьпечнага для людзей вірусу H5N1.
Гэты вірус раней спрычыніўся да сьмерці болей, як 70 чалавек у Азіі. Яшчэ некалькі чалавек былі шпіталізаваныя ў Турэччыне з сымптомамі, падобнымі да сымптомаў птушынага грыпу.
***
Тым часам, прадстаўнікі службы аховы здароўя Ўкраіны паведамілі пра новыя выпадкі птушынага групу на Крыме сярод птушак. Масавы паморак хатняй птушкі зафіксаваны ў вёсцы недалёка ад Сімфэропалю. Пакуль няма лябараторных вынікаў, аднак мясцовыя ўлады прафіляктычна загадалі зьнішчыць усю хатнюю птушку ў вёсцы. Вынікі іншага дасьледаваньня паказалі, што мор 40 тысяч хатняй птушкі на крымскіх фэрмах у часе навагодніх выхадных ня быў выкліканы птушыным грыпам, але нейкай іншай, пакуль невядомай хваробай.