Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці патрэбен дазвол, каб зьбіраць подпісы ў грамадзкіх месцах?


Радыё Свабода Менская міліцыя сьцьвярджае, што ніякіх дадатковых распараджэньняў пра збор подпісаў у грамадзкіх месцах няма. У ЦВК зазначаюць, што па дазвол на правядзеньне такіх пікетаў трэба зьвяртацца да мясцовых уладаў. Апазыцыя з гэтым ня згодная, і збор подпісаў адбываецца без дазволаў.

Патрабаваньні некаторых менскіх міліцыянтаў да зборшчыкаў подпісаў, каб тыя мелі дазвол гарадзкіх уладаў на працу ў грамадзкіх месцах, прадстаўнік гарадзкой міліцыі Алег Сьлепчанка расцаніў як прафіляктычныя гутаркі ў адпаведнасьці з законам аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Нейкіх адмысловых распараджэньняў і дакумэнтаў наконт рэгуляваньня збору подпісаў у людных месцах няма, паведаміў спадар Сьлепчанка.

(Сьлепчанка: ) “Цяпер набярэ абароты перадвыбарчая кампанія, і неяк гэта сыстэматызуецца, і ў міліцыі альгарытм дзеяньняў адносна гэтых групаў будзе дакладны і зразумелы”.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік лічыць збор подпісаў у людных месцах пікетам, і мяркуе, што на яго сапраўды патрэбны дазвол мясцовых уладаў:

(Лазавік: ) “Але мы прасілі гарвыканкам, каб падчас збору подпісаў не валыніць гэтыя пытаньні, там жа паводле закону дзесяць дзён могуць разглядаць заяву на правядзеньне нейкага пікету і ўрэшце адмовіць. Мы ж прасілі неадкладна вырашаць гэтыя пытаньні — і максымальна станоўча”.

Кіраўнік юрыдычнай службы штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Ўладзімер Лабковіч не пагаджаецца з тым, што збор подпісаў у людных месцах — пікет. Ён мяркуе, што такая дзейнасьць не рэгулюецца законам аб масавых акцыях:

(Лабковіч: ) “Пікетам зьяўляецца зварот да нейкіх грамадзкіх, сацыяльных, культурных праблемаў грамадзтва. Збор подпісаў — гэта дакладна не зварот да нейкіх праблемаў. Гэта дзеяньне, прадугледжанае выбарчым заканадаўствам, гэта проста актыўнае дзеяньне”.

Паводле інфармацыі спадара Лабковіча, у Менгарвыканкаме рыхтуецца пастанова, якая вызначыць абмежаваную колькасьць месцаў, дзе можна зьбіраць подпісы за кандыдатаў. У гарвыканкаме гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG