Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Страх перад выхаваньнем нашае моладзі ў нашай роднай мове ў нашых валадыроў такі-ж самы, як і ў былых царскіх самадзяржаўных валадыроў"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 6 студзеня.

“Беларуская ніва”, 1926 год. Зязюля адзначае:

“Страх перад выхаваньнем нашае моладзі ў нашай роднай мове ў нашых валадыроў такі-ж самы, як і ў былых царскіх самадзяржаўных валадыроў. Але часы ўжо ня тыя, ды і людзі памацнелі духам… Не стыдайцеся-ж сваей мовы, вучыце ў ёй сваю моладзь, каб яна ведала сваю культуру, сваю кніжку, сваю газэту, а праз гэтае і свае правы на чалавечае існаваньне. Голасна крычыце — што наша мова гэта мова ня “простая”, а мова народная, якая мела сваю дзяржаўнасьць, на якой пісаліся законы, гаварылі князі, духавенства і тагдашняя арыстакратыя”.

“Звязда”, 1956 год. О.Папоў даводзіць:

“У буржуазнай біялагічнай навуцы шырокае распаўсюджанне набылі вейсманізм-марганізм, расізм і іншыя ілжэнавуковыя школкі. Вейсманісты-марганісты, напрыклад, сцвярджаюць, што ва ўсім жывым ёсць асобае нязменнае, бессмяротнае рэчыва спадчыннасці — гены, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення, і што чалавек сваім умяшаннем не можа змяніць прыроду жывёл і раслін… Шырокая прапаганда ідэалізма, цесны саюз верхавінкі буржуазіі з царквою не выпадковыя — усё гэта сведчанне гніення сучаснай буржуазнай культуры, праяўленне крызісу ўсёй сістэмы сучаснага імперыялізма”.

“Советская Белоруссия”, 1996 год. Паэт Пятро Макаль:

“У цяперашнім складзе парлямэнту значная частка месцаў належыць прадстаўнікам левых партыяў і рухаў. Вельмі хочацца верыць, што, нягледзячы на палітычную арыентацыю, парлямэнтарам стане мудрасьці не цягнуць сілком нашае грамадзтва ў мінулае, не аднаўляць Краіну Саветаў. Бо сусьветная гісторыя яшчэ ня ведала прэцэдэнту, калі б імпэрыя, якая рухнула, здолела б аднавіцца з руінаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG