У рэдакцыі “Народнай Волі” сёньня не змаўкаюць тэлефоны і не зачыняюцца дзьверы. Людзі прыходзяць купіць газэту, некаторыя яшчэ нясуць квітанцыі зь перадаплатай за студзеньскія нумары. Іншыя ідуць забраць першыя нумары, за якія раней пералічылі грошы. Па газэту прыходзяць распаўсюднікі і экспэдытары Кіроўца рэдакцыі развозіць “Народную Волю” ў арганізацыі, якія пералічылі грошы — гэта і амбасады заходніх краінаў, і амаль усе беларускія банкі, рэклямныя агенцтвы ды іншыя ўстановы.
Загадчыца рэклямнага аддзелу газэты Ала Герасіменка пасьля навучаньня на адпаведных курсах цяпер працуе за касавым апаратам — прадае газэту.
(Герасіменка: ) “Людзі ідуць. Пакуль яшчэ ня скажаш — будзе іх многа ці мала, паколькі яшчэ ня ўсе ведаюць, што мы маем ліцэнзію на продаж”.
У рэдакцыі сёньня было поўна распаўсюднікаў газэты.
(Распаўсюдніца: ) “Разьнясу газэты па сваім раёне, на бліжэйшыя вуліцы. Я выпісала адрасы і разьнясу 55 асобнікаў”.
Да распаўсюду далучаюцца і супрацоўнікі рэдакцыі. Гаворыць карэспандэнт Пятро Васілеўскі:
(Васілеўскі: ) “Еду на заданьне рэдакцыі ў Жодзіна на інтэрвію, паралельна вазьму з сабой газэты і перадам нашаму валянтэру-распаўсюдніку ў Жодзіне”.
Сыстэма распаўсюду яшчэ цалкам не наладжаная, таму “Народная Воля” пакуль будзе выходзіць падвойнымі нумарамі двойчы на тыдзень — у аўторкі і пятніцы, гаворыць шэф-рэдактар газэты Сьвятлана Калінкіна.
(Калінкіна: ) “Я ня ведаю, як доўга гэта працягнецца. Можа, тыдзень, два, а можа, і ўвесь студзень, бо вельмі складана давезьці газэту да рэгіёнаў, а мы ня хочам адмаўляцца ад гэтых падпісчыкаў”.
Як паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, газэта захоўвае ранейшы наклад — 27 тысяч асобнікаў. Амаль 8 тысяч чалавек пералічылі перадаплату за студзеньскія нумары, астатнія асобнікі будуць прадаваць, а частка накладу будзе распаўсюджвацца бясплатна з рэклямнымі мэтамі.
Наклад незалежнай газэты “Наша Ніва” паменшаў на 550 асобнікаў, калі параўнаць са сьнежнем, аднак да 2 тысяч павялічылася колькасьць падпісчыкаў — людзей, якія пералічылі прыватныя ахвяраваньні за студзеньскія нумары газэты.
Паводле галоўнага рэдактара “Нашай Нівы” Андрэя Дынька, сёньня многія падпісчыкі ў Менску ўжо атрымалі газэту, а днямі яе даставяць чытачам у рэгіёнах.
(Дынько: ) “Тое, што колькасьць падпісчыкаў ня толькі ня зьменшылася, але нават вырасла, для нас паказвае, што чытачы “Нашай Нівы” — сапраўдныя грамадзяне”.
На наступным тыдні выйдуць першыя сёлетнія нумары “БДГ. Деловой газеты” і “Згоды”. Яны, як “Народная Воля” і “Наша Ніва”, будуць дастаўляцца чытачам праз уласную сыстэму распаўсюду, паколькі ўсе гэтыя выданьні не былі ўключаныя ў падпісны каталёг “Белпошты” на першае паўгодзьдзе 2006 году. Праз падпіску сёлета можна атрымаць такія незалежныя газэты, як “Белорусы и рынок”, “БелГазета”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Свободные новости плюс” і некалькі рэгіянальных выданьняў.