26 сьнежня ўвечары памежнікі затрымалі іх на пад’езьдзе на мястэчка Сапоцкін Гарадзенскага раёну, куды яны накіроўваліся на калядную сустрэчу з актывістамі СПБ. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне рэжыму знаходжаньня ў памежнай зоне і адпусьцілі. Сёньня пратаколы разгледзеў камандзір памежнага атраду. Абодва актывісты — жыхары Горадні, для наведваньня Сапоцкіна ўсім гарадзенцам патрэбны спэцыяльны пропуск.
Сяргей Астраўцоў, Горадня. Камандзір Гарадзенскага памежнага атраду палкоўнік Абызаў сёньня пакараў за парушэньне знаходжаньня ў памежнай зоне Анджэя Пісальніка—галоўнага рэдактара газэты “Glos znad Niemna” у эміграцыі” і Андрэя Пачобута—галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski”. Кожны зь іх аштрафаваны на дзесяць базавых адзінак, гэта—290 тысяч рублёў.
Самае папулярнае
1