Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Тэматычны стрыжань карціны — паказ росту класавай самасвядомасці беднай яўрэйскай сям’і, прыехаўшай з Палестыны ў совецкі Біробіджан"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 4 студзеня. Што пісала беларуская прэса за 4 студзеня.

“Комуніст”, 1936 год:

“Фабрыка Белдзяржкіно работае зараз над бальшым мастацкім гукавым фільмам “Шукальнікі шчасця” па сцэнарыю заслужанага дзеяча мастацтва Кобеца і сцэнарыста Зельцэра. Тэматычны стрыжань карціны — паказ росту класавай самасвядомасці беднай яўрэйскай сям’і, прыехаўшай з Палестыны ў совецкі Біробіджан. У карціне паказваецца вялікая дружба народаў Совецкага Саюза, трыумф ленінскай нацыянальнай палітыкі. Работа над карцінай выканана напалову. Ужо закончаны натурныя здымкі. Паказан Біробіджан з яго багаццямі, спрадвечнай тайгой. Глядач убачыць пагранічны Амур, буйнейшы зернасоўгас “Сталін фельд”. Прыступлена да павільёных здымкаў”.

“ЛіМ”, 1966 год:

“1966-ты надышоў. Мы радуемся яго прыходу, як радуемся ўсяму новаму, добраму. Мы хочам, каб ён быў падобны на папярэдні год — год-будаўнік, год-творца… Пісьменнікі рэспублікі рыхтуюцца да свайго чарговага з’езда. З прыемнасцю мы адзначаем, што ў мінулым годзе з’явіліся творы, якія атрымалі шырокае прызнанне чытача. Але не можа сур’ёзна не трывожыць той факт, што побач з выдатнымі творамі на кніжны прылавак трапілі кнігі слабыя, шэрыя. Іх было таксама нямала, і яны нічога, апрача прыкрасці, не пакінулі ў сэрцы чытача”.

“Звязда”, 1996 год. Навагодняе віншаваньне прэзыдэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу:

“Адыходзячы год становіцца набыткам гісторыі. У радасныя хвіліны чакання навагодняга абнаўлення я з задавальненнем адзначаю, што ў 1995 годзе быў захаваны мір на беларускай зямлі… Сёння я яшчэ раз падкрэсліваю: мы будзем будаваць дэмакратычную, сацыяльна арыентаваную дзяржаву, планамерна ўдасканальваць эканоміку і духоўную сферу для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэбнасцей чалавека. Іншай меры каштоўнасці нашым ператварэнням няма!.. Міру і радасці вам, дарагія суайчыннікі! З Новым годам, з новым шчасцем!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG