Польскія экспэрты лічаць, што правядзеньне восеньню ў Менску Кангрэсу дэмакратычных сілаў і абраньне ў часе гэтага форуму адзінага кандыдата на пасаду прэзыдэнта і ўвага да асобы Аляксандра Мілінкевіча з боку эўрапейскіх структураў, гэта значны крок наперад у параўнаньні з выбарамі 2001 году.
На іхную думку, спадару Мілінкевічу дапаможа ягоны вопыт працы ў недзяржаўных арганізацыях, а таксама тое, што ён беспартыйны.
“Тое, што Аляксандра Мілінкевіча ў Беларусі пакуль мала ведаюць, гэта станоўчы фактар, бо амаль усіх лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў рэгулярна дыскрэдытуюць у дзяржаўных мас-мэдыях, так што яны не карыстаюцца падтрымкай большасьці беларусаў”, – адзначаецца ў справаздачы фонду Баторыя.
Адначасова экспэрты падкрэсьліваюць, што ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах іншых дэмакратычных кандыдатаў толькі дэзарыентуе беларусаў, якія шукаюць альтэрнатывы цяперашнім уладам.
У справаздачы гаворыцца, што беларускія ўлады робяць усё, каб ускладніць апазыцыі правядзеньне выбарчай кампаніі – для гэтага выбары былі прызначаныя на сакавік, працягваецца кампанія супраць незалежных СМІ і грамадзкіх арганізацыяў, ухваленыя папраўкі да заканадаўства, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасьць за “дыскрэдытацыю дзяржавы”.
Польскія экспэрты адзначаюць, што ў мінулым паразы беларускай апазыцыі былі зьвязаныя перадусім зь няздольнасьцю аб’яднацца і працаваць разам. Таму, каб перамагчы цяпер, апазыцыйныя палітыкі павінны забыцца на ўласныя амбіцыі і разам да канца працаваць на карысьць адзінага кандыдата.